1 верасня 2026 14:13
Новыя тэхналогіі прадставілі на міжнародным форуме ў Новасібірску
З 26 па 28 жніўня 2026 года ў Новасібірску (Расійская Федэрацыя) прайшоў XIII міжнародны форум тэхналагічнага развіцця «Тэхнапрам – 2026». Гэта знакавае мерапрыемства ў сферы навукі, тэхналогій і інавацый. У гэтым годзе на форум зарэгістраваліся прадстаўнікі навуковай і інавацыйнай супольнасці, рэальнага сектара эканомікі, органаў улады і сістэмы адукацыі з 76 рэгіёнаў Расіі і 42 краін – гэта рэкордныя паказчыкі за ўсю гісторыю «Тэхнапрама». Удзельнікі абмеркавалі новыя магчымасці для развіцця фундаментальнай навукі і прыкладных даследаванняў, а таксама пытанні міжнароднага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.
Тры дні на дзесятках пляцовак праходзілі дыскусіі, абмеркаванні і падпісваліся пагадненні. Цікавасць да форуму шмат у чым тлумачыцца эканамічным і навуковым патэнцыялам Новасібірскай вобласці.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставіла каля 30 інавацыйных распрацовак. На калектыўным стэндзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі БНТУ (у тым ліку Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік»), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
28 ліпеня 2026 13:43
Вядучыя ВНУ Беларусі на міжнароднай выставе ў Джакарце
З 21 па 24 ліпеня 2026 года ў Джакарце (Інданезія) прайшла міжнародная выстава індустрыі гасціннасці, прадуктаў харчавання і напояў «FHI – Food & Hospitality Indonesia», на якой сваю прадукцыю ў межах нацыянальнай экспазіцыі пад брэндам Made in Belarus прадстаўлялі і беларускія кампаніі. Сярод удзельнікаў выставы — больш за 700 кампаній-экспанентаў з прыкладна 40 краін.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця экспазіцыі прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксандр Якоўчыц, міністр турызму Інданезіі Відзіянці Путры Вардана, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі, дырэктар выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелТПП Наталля Кураш.
На калектыўным стэндзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступіў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, прадстаўлены каля 30 інавацыйных распрацовак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій і ДЧПУП «Тэндэр-Агра» – рэзідэнта дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Політэхнік».
27 мая 2026 17:55
ВНУ – сталыя ўдзельнікі ТІБА
"ТІБО" - найбуйнейшая ІКТ падзея Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца унікальнай пляцоўкай для дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, а таксама месцам сустрэч прафесіяналаў лічбавай індустрыі, нетворкінга і абмену вопытам.