Аб кафедры

Кафедра "Інжынерная графіка" была створана ў Беларускім політэхнічным інстытуце ў 1933 годзе. Першым загадчыкам кафедры быў Кессель Н.К. 

У 1974 годзе адбыўся падзел кафедры на дзве, адпаведна машынабудаўнічага і будаўнічага профіля. Апошняя ўвайшла ў склад будаўнічага факультэта. Пасля падзелу кафедры абавязкі загадчыка кафедры выконвалі:

з 1974 па 1977 гады – к.т.н., дацэнт Шынкевіч Н.І.;

з 1977 па 1988 гады - арт. выкладчык Пятровіч М.М.;

з 1988 па 2009 гады - к.т.н., с.н.с., дацэнт Тарасаў В.У.;

з 2009 па 2022 гады - к.т.н., с.н.с., дацэнт Шуберт І.М.

Цяпер - Садоўская А.А.

Вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кафедры ўнеслі Н.І. Шынкевіч, С.А.Блох, А.М. Цярэшкін, М.М. Пятровіч, Л.С. Іванова, З.І. Аляксандравіч, В.У. Тарасаў. Так дацэнт Блох С.А. бліскуча чытаў лекцыі на беларускім тэлебачанні, гэты курс быў выдадзены асобнай кнігай, якая ўвайшла ў залаты фонд кафедры. Адэльская І.М. вяла спецыялізаваны курс начартальнай геаметрыі на архітэктурным факультэце, што забяспечвала вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі будучых архітэктараў па графічных дысцыплінах. Шынкевіч Н.І., Цярэшкін А.М., Іванова Л.С. распрацоўвалі арыгінальныя заданні па інжынернай архітэктурна-будаўнічай графіцы і забяспечвалі арганізацыйную і метадычную падтрымку дадзенага раздзела. Пятровіч М.М. унёс вялікі ўклад ва ўдасканаленне навучальнага працэсу па начартальнай геаметрыі і інжынернай графіцы. Пад кіраўніцтвам З.І. Аляксандравіч у 90 гады мінулага стагоддзя распрацаваны курс начартальнай геаметрыі з элементамі праграміраванага навучання для студэнтаў будаўнічых спецыяльнасцей і выдадзены метадычны дапаможнік у трох частках. Крыху пазней В.В. Тарасавым, Я.А. Целешам, І.М. Шуберт, Ю.І. Садоўскім былі распрацаваны новыя заданні і арыгінальны дапаможнік "Чарцяжы аднапавярховага прамысловага будынка", а таксама даведачна-метадычны дапаможнік "Нармакантроль курсавых і дыпломных праектаў". З развіццём камп'ютарных тэхналогій у навучальны працэс уведзены раздзел камп'ютарная графіка. Ю.І. Садоўскім, І.М. Шуберт і інш. былі распрацаваны лабараторныя працы і метадычныя дапаможнікі па іх выкананні. У метадычную падтрымку раздзела “Тэхнічны малюнак” вялікі ўклад унёс А.А.Селіцкі – гэта і індывідуальныя заданні, якія адпавядаюць спецыфіцы будучай спецыяльнасці, а таксама і распрацаваныя метадычныя дапаможнікі. Кафедра пастаянна надавала і надае першарадную ўвагу захаванню традыцыйна высокага ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў па графа-геаметрычных дысцыплінах.

На кафедры "Інжынерная графіка будаўнічага профілю" працуе 10 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца навучанне студэнтаў будаўнічых спецыяльнасцяў інтэрнацыянальнай мове зносін інжынераў - пабудове малюнкаў на базе класічнай тэорыі начартальнай геаметрыі. Павелічэнне ў аб'ёме капітальнага будаўніцтва долі ўнікальных будынкаў, збудаванняў, комплексаў, такіх як канцэртныя залы, спартыўныя, гандлёвыя збудаванні, бізнесцэнтры, масты, тунэлі, аб'екты энергетычнага будаўніцтва патрабуе новых падыходаў пры распрацоўцы праектнай дакументацыі і ў першую чаргу - працоўных чарцяжоў і прасторавых мадэляў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій стварэння, апрацоўкі і захоўванні графічнай інфармацыі. Кафедра з'яўляецца распрацоўшчыкам тыпавых праграм дысцыпліны «Начартальная геаметрыя. Інжынерная і машынная графіка» для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па кірунку адукацыі 70 Будаўніцтва. Навучальны працэс ажыццяўляецца па раздзелах курса "Начартальная геаметрыя", "Інжынерная графіка", "Камп'ютарная графіка", "Тэхнічны малюнак" на наступных факультэтах: будаўнічым, ваенна-тэхнічным, энергетычнага будаўніцтва, транспартных камунікацый і інжынерна-педагагічным. Навучанне вядзецца ў спецыялізаваных аўдыторыях, а вывучэнне кампутарнай графіцы – у спецыялізаваным кампутарным класе, на базе апошніх версій сістэмы AutoCAD. будаўнічым, ваенна-тэхнічным, энергетычнага будаўніцтва, транспартных камунікацый і інжынерна-педагагічным. Навучанне вядзецца ў спецыялізаваных аўдыторыях, а вывучэнне кампутарнай графіцы – у спецыялізаваным кампутарным класе, на базе апошніх версій сістэмы AutoCAD. будаўнічым, ваенна-тэхнічным, энергетычнага будаўніцтва, транспартных камунікацый і інжынерна-педагагічным. Навучанне вядзецца ў спецыялізаваных аўдыторыях, а вывучэнне кампутарнай графіцы – у спецыялізаваным кампутарным класе, на базе апошніх версій сістэмы AutoCAD.

Супрацоўнікі кафедры распрацоўваюць і ўкараняюць у навучальны працэс метадычныя, даведачныя дапаможнікі, курсы лекцый, новыя індывідуальныя заданні і лабараторныя работы па камп'ютарнай графіцы, метадычныя карты, стэнды нагляднай інфармацыі, электронныя прэзентацыі па асобных тэмах.

Кафедра актыўна ўдзельнічае ў працэсе павышэння кваліфікацыі як сваіх выкладчыкаў, так і супрацоўнікаў іншых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Наладжаны навукова-педагагічныя кантакты з шэрагам ВНУ РБ.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220114, г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 25 корп. 1, нав. корпус № 16, аўд. 608
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220114, г. Мінск, вул. Я. Коласа, навучальны корпус № 8, каб. 514
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
+375 17 368-61-56 (дневное отд.) +375 17 368-78-42 (заочное отд.)
Па пытаннях атрымання даведак
+375 17 368-92-01
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+37525647-22-92, +375 17 368-92-01, +375 17 368-61-56
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць