Паважаныя студэнты будаўнічага факультэта!
Засяленне навучэнцаў будаўнічага факультэта ў студэнцкі інтэрнат БНТУ № 15 (пр-т Незалежнасці, д.148, корп. 1) адбудзецца:
26 жніўня - 1 курс (9:00-17: 00),
27, 28 жніўня - 2-4 курс (9:00 - 17:00).
Дэканат будаўнічага факультэта прыносіць прабачэнні за раней прадстаўленую інфармацыю.
Спіс рассялення па пакоях студэнтаў 1 курса СФ прадстаўлены ў файле ніжэй:
! Па пытаннях засялення, для кансультацыі па засяленні звяртацца па тэлефоне + 375-25-647-22-92 (панядзелак - пятніца, з 9:00 да 18:00).
Пры засяленні ў студэнцкі інтэрнат БНТУ №15 студэнтам неабходна:
1) даць даведку аб праходжанні флюараграфіі (дзеючую);
2) прайсці агляд на каросту ў медпункце інтэрната №19 у дзень засялення (карта прадстаўлена ніжэй);
3) прынесці копію карты прафілактычных прышчэпак;
4) мець 6 фатаграфій 3х4;
5) падаць квітанцыю аб аплаце пропуску ў раздрукаваным выглядзе. Сума аплаты: 1 руб. 44 кап. аплату можна ажыццявіць праз АРІП (Адукацыя і развіццё → Вышэйшая адукацыя → Мінск → БНТУ → Пропуск у інтэрнат);
Для падпісання дамовы найму жылога памяшкання неабходна прысутнасць прадстаўніка непаўналетняга!
Для паўналетніх студэнтаў (каму на момант засялення споўнілася 18 гадоў), акрамя вышэйпаказанага:
6) аплата за рэгістрацыю – 22 руб.50 кап. гэтак жа праз АРІП: МУС → грамадзянства і міграцыя →для грамадзян Беларусі → Мінск → АГіМ Першамайскага РУУС Мінск → рэгістрацыя жыхарства/знаходжання.

Не пазней за 18: 00 25.08.2026 на гэтай старонцы будзе апублікаваны спіс студэнтаў 2-4 курсаў будаўнічага факультэта з нумарамі пакояў студэнцкага інтэрната БНТУ №15.