НДР і НДРС

Навуковая школа кафедры функцыянуе ў рамках Інфармацыйнага Цэнтра "ЯКАСЦЬ" і СНДЛ "ЯКАСЦЬ".

 

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

Метралогія і метралагічнае забеспячэнне

1. Праектаванне норм дакладнасці вырабаў механічнага тыпу (прыборы, прыстасаванні, агрэгаты, машыны, (дакладнасны сінтэз або «Toler-ance design»).

2. Метралагічная экспертыза тэхнічнай дакументацыі, абгрунтаванне і выбар метадаў і сродкаў вымярэння, у тым ліку нестандартызаваных.

3. Распрацоўка "пад ключ" нестандартызаваных сродкаў вымярэння і методык выканання вымярэнняў.

4. Распрацоўка "пад ключ" методык ацэньвання нявызначанасці розных відаў вымярэнняў і выпрабаванняў на аснове працэснага падыходу.

• Складанне падрабязных справаздач аб нявызначанасці працэсу вымярэнняў (уключаючы бюджэт).

• Аўтаматызацыя працэсу ацэньвання нявызначанасці.

 

Тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыя

1. Фарміраванне структуры сістэмы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі прымяняльна да прадметнай вобласці або канкрэтнай дзейнасці арганізацыі на прынцыпах працэснага падыходу з выкарыстаннем мадэлі менеджменту рызык.

2. Стварэнне інфармацыйнай сістэмы кіравання дакументазваротам арганізацыі як базы ведаў на аснове анталогій.

3. Распрацоўка "пад ключ" ТНПА (СТБ, ТКП, СТП і да т.п.)

Цяпер навуковай школай кафедры ініцыіраваны і паспяхова развіваецца шэраг перспектыўных фундаментальных напрамкаў навуковых даследаванняў:

- канцэпцыя кіравання сістэмай тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі на прынцыпах працэснага падыходу з выкарыстаннем мадэлі менеджменту рызык;

• канцэпцыя развіцця стандартызацыі як базы ведаў на аснове анталогій;

- развіццё CALS-тэхналогій для пераходу на беспапяровую электронную тэхналогію праектавання, вырабу і збыту навукаёмістай прадукцыі.

 

Менеджмент якасці (арганізацыйна-тэхнічны складнік)

1. Методыка апісання сеткі працэсаў СМЯ з выкарыстаннем модульнага падыходу і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

2. Методыка ацэньвання і кіравання эфектыўнасцю працэсаў СМЯ на аснове функцыянальна-вартаснага аналізу і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

3. Методыка стварэння сістэмы збору і аналізу колькасных даных з выкарыстаннем модульнага падыходу і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

4. Методыка стварэння анталагічнай мадэлі СМЯ для кіравання дадзенымі нелікавай прыроды, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе аўдыту СМЯ і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

5. Методыка сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў у адносінах да якасці прадукцыі і працэсаў з выкарыстаннем модульнага падыходу і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

6. Методыка робастнага праектавання вытворчых працэсаў (па аналогіі з метадамі Г.Тагуці) і яе рэалізацыя ў арганізацыі.

За дасягнутыя поспехі ў галіне навуковых даследаванняў і метадычнага забеспячэння ў галіне метралогіі, стандартызацыі і менеджменту якасці супрацоўнікі кафедры маюць узнагароды:

• Ганаровыя граматы Дзяржстандарта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

• Вышэйшыя адметныя Знакі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік вышэйшай школы»,

• Вышэйшыя адметныя Знакі Дзяржстандарта «За заслугі ў стандартызацыі».

• персанальныя надбаўкі Прэзідэнта РБ за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі.

Магутны творчы навуковы, метадычны патэнцыял супрацоўнікаў кафедры знаходзіць прымяненне ў рабоце рэдакцыйных калегій 5 навукова-практычных часопісаў, 3 нацыянальных тэхнічных камітэтах па стандартызацыі, Вучэбна-метадычным аб'яднанні ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне якасці, Навукова-метадычнай камісіі Міністэрства адукацыі, Навукова-тэхнічных камісіях Дзяржстандарта, доктарскай рады па абароне дысертацый і экспертнай рады ВАК пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З мэтай стымулявання развіцця вышэйшай адукацыі па стандартызацыі Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) у 2007 годзе заснавала Прэмію і арганізавала конкурс на лепшую ПРАГРАМУ падрыхтоўкі ў галіне стандартызацыі і менеджменту якасці ў вышэйшых навучальных установах свету. Кафедра СМІ, заяўленая Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь, двойчы ў 2009 і 2011 гадах стала фіналістам гэтага конкурсу - ДРУГАЯ пазіцыя (і першая пазіцыя сярод тэхнічных універсітэтаў).

СНДЛ "ЯКАСЦЬ", яе кіраўнік і 4 студэнты сталі Лаўрэатамі ў розных намінацыях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі.

У перыяд 2012–2025 гг. 46 студэнтаў заваявалі першую катэгорыю або сталі Лаўрэатамі прэстыжнага Рэспубліканскага агляду-конкурсу навуковых прац студэнтаў. У гэты ж перыяд 10 найлепшых дыпломных і навукова-даследчых работ у галіне якасці сталі Лаўрэатамі штогадовай прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці ў адпаведнай намінацыі.

Каманда студэнтаў кафедры тройчы выйгравала ў Міжнароднай Алімпіядзе па менеджменце сярод моладзі ў рамках Глабальнага праекта "Маладзёжны творчы рух "ЭСТАФЕТА ЯКАСЦІ", якая праводзіцца міжнароднай гільдыяй прафесіяналаў якасці. Прычым былі заваяваныя як першыя камандныя месцы, так і першыя месцы ў асабістым заліку.

Таксама каманда кафедры тройчы выйгравала ў Рэспубліканскай Алімпіядзе па менеджменце, якая праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, у камандным і асабістым заліку.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 22, навучальны корпус 17
Кафедра : 220013 г. Минск, ул. Якуба Коласа, 22, учебный корпус 17, а. 522
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
Дневное отделение:+375 (17) 3627255, Заочное отделение: +375 (17) 302-67-93
Па пытаннях атрымання даведак
Дневное отделение: +375 (17) 362-72-55 Заочное отделение: +375 (17) 302-67-93
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
+375 (17) 362-72-55
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць