Прафарыентацыя

Кафедра "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці" адчыняе свае дзверы будучым абітурыентам

 Найважнейшым этапам у жыцці кожнага чалавека з'яўляецца атрыманне адукацыі. І калі атрыманне сярэдняй адукацыі з'яўляецца абавязковым, а выбар той ці іншай навучальнай установы абмяжоўваецца школамі, якія знаходзяцца побач з домам, то выбар, з якім сутыкаюцца выпускнікі сярэдніх школ, якія вырашылі працягваць вучобу ў ВНУ, надзвычай разнастайны. Да яго неабходна рыхтавацца свядома і дасканала - бо ад яго шмат у чым залежыць, як складзецца будучае жыццё.

Каб аблегчыць задачу выбару для будучых абітурыентаў і прыцягнуць да сябе найбольш актыўных і таленавітых, усе ВНУ краіны вядуць актыўную інфармацыйную і рэкламную кампанію.  

Вялікую ўвагу ўдзяляе прафарыентацыйнай рабоце і флагман айчыннай інжынернай адукацыі – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У БНТУ праходзяць не толькі традыцыйныя дні адчыненых дзвярэй для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ і каледжаў, на факультэтах і кафедрах праводзяцца адкрытыя лекцыі, прэзентацыі, семінары, майстар-класы.

На кафедры "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці" ў прафарыентацыйных мерапрыемствах актыўна ўдзельнічаюць не толькі выкладчыкі і інжынеры, але і магістранты і студэнты старэйшых курсаў. Праводзяцца сустрэчы са старшакласнікамі і іх бацькамі ў школах і гімназіях, сустрэчы з вучнямі ў каледжах і спецыялізаваных выставах. У гэтым годзе, каб пашырыць геаграфію мерапрыемстваў і павялічыць аўдыторыю, работнікі кафедры не толькі ездзяць у школы, але і праводзяць онлайн сустрэчы і прэзентацыі, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ZOOM, MsTeams і інш.

Толькі сёлета работнікамі і магістрантамі кафедры былі праведзены сустрэчы з будучымі студэнтамі ў мінскіх школах №123, №63, №139, №21, у Жлобіне – у САШ №2, у Лунінцы – у СШ №4, у Клецку – у СШ №1 і №3, у Барысаве – у СШ №17, онлайн сустрэча са старшакласнікамі школы №5 г. Ваўкавыска.

Са школьнікамі сустракаліся загадчык кафедры Ровін Сяргей Леанідавіч, дацэнт кафедры Рудніцкі Фёдар Іванавіч, старшы выкладчык Молеў Сяргей Генадзевіч, асістэнт Карэнюгін Сяргей Уладзіміравіч, інжынер Франчук Алена Аляксандраўна, выкладчык-стажор Дзікун Альберт Алегавіч, магістранты Курач Дзіяна Ігараўніча і Мацынаў. 

Але, мабыць, найбольш яскравымі і запамінальнымі для школьнікаў становяцца майстар-класы і адкрытыя лекцыі, якія праводзяцца на кафедры. Гэтыя сустрэчы дазваляюць будучым абітурыентам не толькі атрымаць інфармацыю, але і пагрузіцца ў атмасферу кафедры і студэнцкага жыцця, пасядзець за партамі, папрацаваць на лабараторным абсталяванні, дакрануцца да прафесіі, паўдзельнічаць у працэсе вырабу адліўкі.

На сустрэчах школьнікаў цікавіць не толькі прахадны бал і парадак паступлення ў ВНУ, ім цікава як праходзяць заняткі, што вывучаюць студэнты, як бавяць час па-за заняткамі, ці ёсць магчымасць займацца спортам, танцамі, творчасцю, што такое жыццё ў студэнцкім інтэрнаце, перспектывы размеркавання і будучай працы, кар'ернага росту і заробку пасля заканчэння ВНУ і інш.

 Абітурыенты! Мы чакаем вас!     

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я.Коласа, 24, навучальны корпус 7
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г.Мінск, вул.Я.Коласа, 24, навучальны корпус 7, аўд. 23м
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
(8 017) 235-42-53
Па пытаннях атрымання даведак
(8 017) 235-42-53
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
(8 017) 235-42-53
Усе кантакты
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць