Спецыяльнасці

 

1- 55 01 01 Інтэлектуальныя прыборы, машыны і вытворчасці

вучэбны план

1- 55 01 02 Інтэгральныя сэнсарныя сістэмы

вучэбны план

1-55 01 03 Кампутарная мехатроніка

 

 

Выпускнікі спецыяльнасці 1- 55 01 01 Інтэлектуальныя прыборы, машыны і вытворчасці  атрымаюць кваліфікацыю інжынера па інтэлектуальных сістэмах, навучацца таму, як стаць паспяховымі, выкарыстоўваючы свой інтэлект, развіваючы свой талент і творчае мысленне. Такія спецыялісты будуць шырока запатрабаваны на перадавых прадпрыемствах, якія займаюцца пытаннямі:

  • распрацовак "разумных" сістэм і сетак, здольных саманавучацца, самастойна прымаць рашэнні для падтрымкі кіраўнічых дзеянняў у фінансавых установах, эканоміцы, энергетыцы, лагістыцы, прамысловых, камерцыйных і сацыяльных сістэмах, спадарожнікавых сістэмах маніторынгу, камунікацыйных сістэмах, а таксама пры кіраванні фірмамі, прадпрыемствамі, канцэрнамі і холдынгамі і ў кіраўнічых структурах улады;
  • паралельнай апрацоўкі дадзеных у камунікацыйных і інфармацыйных сістэмах і выдаленага размеркавання інтэлекту для павышэння надзейнасці "разумнай" сістэмы ў цэлым;
  • вымання новых ведаў з баз дадзеных і іх хуткай "інтэлектуальнай апрацоўкі" для індывідуальнага маніторынгу функцыянальнага стану чалавека, захавання здароўя, навакольнага асяроддзя, максімальнага падаўжэння актыўнай творчай жыццядзейнасці;
  • праектавання складаных інфармацыйна-камунікацыйных і камп'ютарных сістэм, стварэння і эксплуатацыі апаратных і праграмных сродкаў кіравання вытворчымі працэсамі на прамысловых аб'ектах у рэжыме рэальнага часу;
  • сучасных метадаў паралельнага праграмавання, праектавання і стварэння ўнікальных праграмных прадуктаў для аналізу інфармацыйных вобразаў складаных аб'ектаў і тэхналогій;
  • бізнес-навучання з выкарыстаннем новых мультымедыя і гіпермедыя сістэм прадстаўлення інавацыйных ідэй, праграм і бізнес-праектаў і абароны даных з прымяненнем унікальных тэхналогій кадавання.

Выпускнікі спецыяльнасці 1- 55 01 02 Інтэгральныя сэнсарныя сістэмы атрымаюць кваліфікацыю інжынера па інтэлектуальных сістэмах, навучацца таму, як зрабіць, каб усё ў іх жыцці было шчасна "асэнсарана" і "аматорана" з выкарыстаннем інтэлекту і творчага мыслення, і як стаць таленавітымі і паспяховымі. распрацоўшчыкамі і кіраванцамі. Падобныя спецыялісты шырока запатрабаваны на перадавых прадпрыемствах, фірмах і канцэрнах, якія займаюцца пытаннямі:

  • праектавання, мадэлявання і стварэння новых высокачуллівых мікра-нанаматэрыялаў, МЭМС, НЭMС на крышталі для касмічных тэхналогій, машынабудавання, энергетычных комплексаў, сельскай гаспадаркі, медыцыны, прамысловай, камерцыйнай і сацыяльных сістэм, абароны інфармацыі ў камунікацыйных і камп'ютэрных сетках;
  • вымання і апрацоўкі ўнікальнай інфармацыі з натуральнага асяроддзя для яе прыкладнога тэхнічнага ўжывання і стварэнні шырокага спектру «разумных» мікра-нанасэнсорных сістэм і сетак, мікра-нанапрадуктаў і мікра-нанатэхналогій;
  • стварэння апаратна-праграмных сістэм для вырашэння задач інтэлектуальнага прагназавання на аб'ектах прамысловасці, біятэхналогіі, сельскай гаспадаркі, транспартных камунікацый, экалагічнага маніторынгу, захавання, падтрымкі здароўя чалавека, а таксама забеспячэння індывідуальнай бяспекі яго жыццядзейнасці;
  • распрацовак інтэлектуальных сэнсарных сістэм і сетак для выдаленага кіравання вытворчасцю, паралельнага кантролю ў рэальным часе і забеспячэнні біябяспекі (разумнай дарогі, разумнай хаты і разумнага транспарта);
  •  шмат'ядравага праграмавання з выкарыстаннем розных сучасных праграмных прадуктаў для мадэлявання працы мікра-нанасістэм і складаных тэхнічных аб'ектаў, а таксама тэхналогіі стварэння паралельных віртуальных 3D, 4D светаў;
  • пабудовы і эксплуатацыі электронных інтэграваных сістэм бяспекі, якія забяспечваюць аўтаматычную абарону тэрыторыі аб'ектаў ад парушальнікаў і тэрарыстаў;
  • бізнес-навучання з выкарыстаннем інавацыйных мультымедыя і гіпермедыя сістэм для аналізу малюнкаў, тэксту, аўдыё, відэа інфармацыі і ўнікальнай тэхналогіі кадавання для абароны дадзеных.

Выпускнікі спецыяльнасці  1- 55 01 03 Кампутарная мехатроніка атрымаюць кваліфікацыю інжынер, навучацца таму, як мадэляваць, разлічваць і канструяваць розныя мехатронныя сістэмы і не толькі, пры гэтым выкарыстоўваючы свой інтэлект, развіваючы свой талент і творчае мысленне. Такія спецыялісты будуць шырока запатрабаваны на перадавых прадпрыемствах.

Выпускнікі гэтых спецыяльнасцей ужо працуюць ва ўласных фірмах, а таксама:

  • у фінансавых установах;
  • у паліўна-энергетычных канцэрнах і на прадпрыемствах энерга- і рэсурсазберажэння;
  • у тэхналагічных і канструктарскіх аддзелах машынабудаўнічай прамысловасці;
  • на прадпрыемствах радыёэлектронікі і мікраэлектронікі, у камп'ютарных, IT і тэлекамунікацыйных арганізацыях;
  • на прадпрыемствах гарантавання бяспекі жыццядзейнасці, біяінфарматыкі, біятэхналогіі і якасці прадукцыі, экалагічнага маніторынгу, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадарак;
  • у навуковых і інавацыйных арганізацыях "Парку высокіх тэхналогій", акадэміі навук і ўніверсітэтах.

Навучанне па спецыяльнасцях праводзіцца з прымяненнем самага сучаснага навучальнага абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Старшы выкладчык кафедры Казлоў Ю.У.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 24/2, вучэбны корпус 6
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Якуба Коласа 24/2, навучальны корпус 6, а. 419г
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
362-41-01
Па пытаннях атрымання даведак
362-41-01
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
362-41-01
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць