Дзейнасць кафедры
Кафедра ўтворана ў 2003 годзе.
Загадчыкі кафедры:
- З 2003 па 2006 год в.а. загадчыка кафедры - кандыдат юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, акадэмік міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Шышко Георгій Барысавіч .
- З 21.02.2006 г. па 22.02.2009 г. - кандыдат педагагічных навук, дацэнт Броўка Генадзь Міхайлавіч .
- З 2009 па 2010 год в.а. загадчыка кафедры - кандыдат эканамічных навук, дацэнт Майсеенка Яўген Рыгоравіч .
- З 2010 па 2016 год – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сінькоў Барыс Барысавіч .
- З 2016 – доктар тэхнічных навук, дацэнт Галубцова Алена Станіславаўна .
|

Шышка
Георгій Барысавіч
|

Броўка
Генадзь Міхайлавіч
|

Майсеенка
Яўген Рыгоравіч
|

Сінькоў
Барыс Барысавіч
|

Галубцова
Алена Станіславаўна
|

Мазаник Юлия Михайловна
|
Першы выпуск зроблены ў 2008 годзе.
З 2008 года ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура).
У 2012 годзе была адкрыта практыка-арыентаваная магістратура па спецыяльнасці 1-26 81 02 "Інавацыйны менеджмент". Апошні выпуск магістрантаў па спецыяльнасці 1-26 81 02 "Інавацыйны менедмжэнт" адбудзецца ў чэрвені 2020 г. У 2019 годзе была адкрыта навуковая магістратура па спецыяльнасці 1-26 80 04 "Менеджмент", прафілізацыя "Інавацыйны менеджмент".
Тэрмін навучання: дзённае - 1 год, завочнае - 1,5 года.
У 2019 створаны філіял кафедры «Мытная справа» па ўзгадненні з генеральным дырэктарам Рэспубліканскага транспартна-экспедыцыйнага унітарнага прадпрыемства БЕЛІНТЭРТРАНС транспартна-лагістычнага цэнтра беларускай чыгункі.
Склад і структура філіяла кафедры накіраваны на эфектыўнае вырашэнне асноўных задач па падрыхтоўцы спецыялістаў:
- арганізацыі вытворчай і пераддыпломнай практык;
- пашырэння ведаў студэнтаў у рамках вывучаемых дысцыплін для правядзення выязных заняткаў з мэтай азнаямлення са спектрам лагістычных паслуг, уключаючы экспедзіраванне грузаў рознымі відамі транспарту, кантэйнернымі перавозкамі, мытным афармленнем;
- падрыхтоўкі курсавых і дыпломных работ;
- магчымага працаўладкавання выпускнікоў кафедры "Мытная справа";
- прадастаўлення магчымасці навучання ў магістратуры па спецыяльнасці 1-26 80 04 "Менеджмент" (прафілізацыя "Інавацыйны менеджмент").
Выпушчана спецыялістаў мытнай справы па спецыялізацыі "Эканамічнае забеспячэнне мытнай дзейнасці":
- у 2008 годзе: 80 чал. (з іх 5 дыпломаў з адзнакай)
- у 2009 годзе: 130 чал. (з іх 16 дыпломаў з адзнакай)
- у 2010 годзе: 42 чал. (з іх 12 дыпломаў з адзнакай)
- у 2011 годзе: 20 чал. (з іх 9 дыпломаў з адзнакай)
- у 2012 годзе: 23 чал. (з іх 2 дыпломаў з адзнакай)
- у 2013 годзе: 49 чал. (з іх 7 дыпломаў з адзнакай)
- у 2014 годзе: 57 чал. (з іх 15 дыпломаў з адзнакай)
- у 2015 годзе: 48 чал. (з іх 11 дыпломаў з адзнакай)
- у 2016 годзе: 50 чал. (з іх 12 дыпломаў з адзнакай)
- у 2017 годзе: 93 чал. (з іх 23 дыпломаў з адзнакай)
- у 2018 годзе: 61 чал. (з іх 14 дыпломаў з адзнакай)
- у 2019 годзе: 77 чал. (з іх 26 дыпломаў з адзнакай)
- у 2020 годзе - 69 чал. (з іх 17 дыпломаў з адзнакай)
- у 2021 годзе - 61 чал. (з іх 15 дыпломаў з адзнакай)
Выпушчана магістраў:
- у 2009 годзе 4 чал.
- у 2010 годзе 7 чал.
- у 2011 годзе 7 чал.
- у 2013 годзе 5 чал.
- у 2014 годзе 5 чал.
- у 2015 годзе 7 чал.
- у 2016 годзе 8 чал.
- у 2017 годзе 9 чал.
- у 2018 годзе 15 чал.
- у 2019 годзе 16 чал.
- у 2020 годзе - 26 чал.
- у 2021 годзе - 5 чал.
Цяпер навучаюцца 216 студэнтаў у тым ліку:
- на 1 курсе - 51
- на 2 курсе - 50
- на 3 курсе - 59
- на 4 курсе - 56