Кафедра пачала сваю працу ў 1964 г., калі ў адпаведнасці з загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (Мінвуза) СССР ад 27 чэрвеня 1963 г. было ўведзена выкладанне ў ВНУ краіны дысцыпліны "Асновы навуковага камунізму", а затым прынята рашэнне аб стварэнні аналагічных кафедраў (першы год выкладчыкі дысцыпліны ўваходзілі ў склад кафедры філасофіі). Першае пасяджэнне кафедры адбылося 28 жніўня 1964 г. Заснавальнікам і загадчыкам кафедры навуковага камунізму БПІ па май 1975 г. быў вядомы лектар рэспублікі кандыдат гістарычных навук, дацэнт І. М. Ступнікаў. У 1970 г. пры кафедры і навукова-даследчым сектары БПІ была створана на гаспадарчых дагаворных пачатках сацыялагічная група, якая займалася даследаваннямі на прадпрыемствах Беларусі. З чэрвеня 1976 г. загадчыкам кафедры становіцца кандыдат гістарычных навук, дацэнт П. П. Сіліванчык. Кафедра расла колькасна і якасна. Са студзеня 1982 г. загадчыкам кафедры стаў доктар філасофскіх навук, прафесар В. М. Сямянькоў. У гэты час кафедра БПІ з'яўлялася самай буйной сярод аналагічных кафедраў ВНУ БССР. У 1985 г. яе калектыў налічваў 55 чалавек: 39 работнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 3 дактары навук, прафесары, 17 кандыдатаў навук і дацэнтаў, 6 супрацоўнікаў навучальна-дапаможнага персаналу і 10 - сацыялагічнай групы. Калектыў кафедры прымаў актыўны ўдзел у жыцці інстытута і рэспублікі. З чэрвеня 1986 г. кафедру ўзначаліў доктар філасофскіх навук, прафесар А. Ф. Багданаў. У сярэдзіне 1980-х гг. актывізавалася работа па падрыхтоўцы дысертацый. У снежні 1988 г. загадам рэктара БПІ была ўтворана НДЛ "Сацыялогія" пры савеце кафедр грамадскіх навук у складзе НТА "Палітэхнік". Кафедра расла колькасна і якасна. Са студзеня 1982 г. загадчыкам кафедры стаў доктар філасофскіх навук, прафесар В. М. Сямянькоў. У гэты час кафедра БПІ з'яўлялася самай буйной сярод аналагічных кафедраў ВНУ БССР. У 1985 г. яе калектыў налічваў 55 чалавек: 39 работнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 3 дактары навук, прафесары, 17 кандыдатаў навук і дацэнтаў, 6 супрацоўнікаў навучальна-дапаможнага персаналу і 10 - сацыялагічнай групы. Калектыў кафедры прымаў актыўны ўдзел у жыцці інстытута і рэспублікі. З чэрвеня 1986 г. кафедру ўзначаліў доктар філасофскіх навук, прафесар А. Ф. Багданаў. У сярэдзіне 1980-х гг. актывізавалася работа па падрыхтоўцы дысертацый. У снежні 1988 г. загадам рэктара БПІ была ўтворана НДЛ "Сацыялогія" пры савеце кафедр грамадскіх навук у складзе НТА "Палітэхнік". Кафедра расла колькасна і якасна. Са студзеня 1982 г. загадчыкам кафедры стаў доктар філасофскіх навук, прафесар В. М. Сямянькоў. У гэты час кафедра БПІ з'яўлялася самай буйной сярод аналагічных кафедраў ВНУ БССР. У 1985 г. яе калектыў налічваў 55 чалавек: 39 работнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 3 дактары навук, прафесары, 17 кандыдатаў навук і дацэнтаў, 6 супрацоўнікаў навучальна-дапаможнага персаналу і 10 - сацыялагічнай групы. Калектыў кафедры прымаў актыўны ўдзел у жыцці інстытута і рэспублікі. З чэрвеня 1986 г. кафедру ўзначаліў доктар філасофскіх навук, прафесар А. Ф. Багданаў. У сярэдзіне 1980-х гг. актывізавалася работа па падрыхтоўцы дысертацый. У снежні 1988 г. загадам рэктара БПІ была ўтворана НДЛ "Сацыялогія" пры савеце кафедр грамадскіх навук у складзе НТА "Палітэхнік".
Новы этап у гісторыі кафедры пачаўся ў маі 1990 г., калі яна была пераўтворана ў кафедру паліталогіі і сацыялогіі. На кафедры ў 1990 г. выйшлі вучэбна-метадычныя дапаможнікі па паліталогіі (першае ў рэспубліцы) і сацыялогіі. Пастановай Савета Міністраў БССР № 149 ад 17 красавіка 1991 г. БПІ быў перайменаваны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА). У 1992 г. кафедра была пераўтворана ў кафедру паліталогіі, а дысцыпліна "сацыялогія" аб'яднана з сацыяльнай псіхалогіяй і перададзена на кафедру педагагічных дысцыплін.
З 1992 г. загадчыкам кафедры становіцца кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Я. П. Сапелкін, які адначасова з'яўляўся дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў пры БПІ (змяніў на гэтай пасадзе прафесара кафедры А. Ф. Багданава). У 1994 г. факультэт быў рэарганізаваны ў Рэспубліканскі адукацыйны цэнтр (РАЦ), дзе, акрамя павышэння кваліфікацыі кадраў выкладчыкаў, пачала ажыццяўляцца падрыхтоўка студэнтаў. Выкладчыкі кафедры прынялі актыўны ўдзел у стварэнні новага структурнага падраздзялення ВНУ і забеспячэнні навучальна-выхаваўчага працэсу ў ім. Менавіта з РПЦ пачалася гісторыя сучаснага факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТУГ).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г. БДПА была пераўтворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а з 19 красавіка 2000 г. кафедра стала называцца кафедрай паліталогіі, сацыялогіі і сацыяльнага кіравання. Па выніках агляду-конкурсу за 1997-2001 гг. кафедра прызнавалася найлепшай гуманітарнай кафедрай БНТУ, а ў 2002–2003 навучальным годзе — найлепшай па паглыбленні спецыялізацыі агульнаадукацыйных і гуманітарных кафедр і выпуску спецыялістаў па новых напрамках.
З 2005 г. кафедру ўзначальвала кандыдат філасофскіх навук, дацэнт С.У. Патапенка.
З красавіка 2011 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь В. А. Бабкоў. Пачынаючы з 2000 г. кафедра доўгі перыяд ажыццяўляла падрыхтоўку па спецыялізацыі 1-26 02 02 12 "Упраўленне персаналам" спецыяльнасці 1-26 02 02 "Менеджмент". Цяпер у сувязі са скарачэннем колькасці студэнтаў, выпуск па дадзенай спецыяльнасці кафедрай прыпынены. Калектыў кафедры засяроджаны на педагагічнай, навуковай, ідэалагічнай і выхаваўчай дзейнасці.
З лютага 2019 па снежань 2021 г. кафедра была аб'яднана з кафедрай "Гісторыя, сусветная і айчынная культура" ў складзе адзінай кафедры "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", якую ўзначальваў доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь В. А. Бабкоў.
Са снежня 2021 г. кафедры былі падзелены. Кафедра "Сацыяльнае кіраванне" налічвае ў сваім складзе разам з вучэбна-дапаможным персаналам 21 чалавек, з іх 1 член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, 2 прафесары (2 дактары навук), 10 дацэнтаў (11 кандыдатаў навук), 8 старшых выкладчыкаў. Загадчыца кафедры - доктар гістарычных навук, прафесар Л.М. Сямёнава. Кафедра "Сацыяльнае кіраванне" – гэта сур'ёзны педагагічны калектыў, які спалучае ў сваім складзе шматдоследных і маладых работнікаў, якія паспяхова вырашаюць на прафесійнай аснове задачы выкладання паліталогіі, сацыялогіі, ідэалогіі, дапамагаючы тэхнічным кафедрам рыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з шырокім кругаглядам, патрыётаў сваёй Радзімы. Кадравы патэнцыял кафедры дазваляе займацца навуковымі міждысцыплінарнымі даследаваннямі, распрацоўваць навукова-метадычныя дапаможнікі і УМК. Кафедра ганарыцца сваім мінулым, шануе традыцыі і ўпэўнена глядзіць у будучыню.