З 2014 года на ФММП была ўведзена пасада маркетолага, у 2018 годзе створаны сектар маркетынгу ФММП з мэтай садзейнічання прасоўванню брэнда факультэта на рынку адукацыйных паслуг.
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
– распрацоўка і правядзенне маркетынгавай стратэгіі ФММП – комплекснай сістэмы мерапрыемстваў па планаванні і інфармацыйна-рэкламным забеспячэнні рэалізуемых на рынку адукацыйных паслуг;
– фармаванне і падтрымка станоўчага іміджу ФММП на рынку адукацыйных паслуг;
- правядзенне эфектыўнай рэкламнай дзейнасці на аснове аналізу дзейнасці канкурэнтаў у мэтах павелічэння экспарту адукацыйных паслуг;
- даследаванне існуючых сістэм прасоўвання адукацыйнай прадукцыі і паслуг на рынку адукацыйных паслуг.