| Асноўныя спецыяльнасці кафедры "Горныя машыны" вядуць свае вытокі з пачатку адкрыцця 10 снежня 1920 г. Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. У сілу вывучанасці тарфяных запасаў Беларусі першапачаткова спецыяльнасці звязваліся з прадметам распрацоўкі і адпаведна называліся: «торфаздабыванне», «тарфяная справа», «глыбокае свідраванне». У сувязі з гэтым у 1931 г. быў адчынены тарфяны інстытут у Менску на базе балотнай станцыі, але яго праца ўскладнялася з-за адсутнасці памяшканняў. Дарагое абсталяванне пылілася на складах. Востра паўстала пытанне аб неабходнасці стварэння матэрыяльнай базы для ВНУ рэспубліканскага маштабу, якая аб'яднала б у сабе шэраг невялікіх інстытутаў. У сваёй аўтабіяграфіі будучы дацэнт БПІ, намеснік Міністра мясцовай паліўнай прамысловасці БССР (1952-53 гг.), намеснік старшыні Дзяржплана БССР (1954-61 гг.) Б. Д. Парэмскі пісаў, што “ў 1928 г. паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію на тарфяное аддзяленне, якое ў 1932 г. было пераведзена ў БПІ». У 1935 г. ён скончыў БПІ са званнем "горны інжынер па эксплуатацыі тарфяных радовішчаў". 1 ліпеня 1933 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб арганізацыі Політэхнічнага інстытута». Мінскі тарфяны інстытут разам з Горацкім водна-меліярацыйным увайшлі ў склад зноў арганізаванага БПІ ў якасці торфамеліярацыйнага факультэта, які рыхтуе інжынераў па распрацоўцы тарфяных радовішчаў. Першым дэканам факультэта стаў Міхаіл Васільевіч Дарашэвіч. З 1947 па 1959 гг. дырэктар БПІ. З 1959 да 1968 гг. міністр вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР. |
|

У склад торфамеліярацыйнага аддзялення ўваходзіла кафедра «тарфяныя машыны». Да 1941 г. кафедру ўзначальваў прафесар І. Г. Блох. Ісідар Рыгоравіч Блох(30.09.1888, Варшава - 10.03.1958), вучоны ў галіне тарфяной прамысловасці. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940), кандыдат тэхнічных навук (1935), прафесар (1940). Скончыў механічнае аддзяленне Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча (1907-1916). З 1916 г. на інжынерных пасадах, у 1926-1928 гг. у НДІ тарфяной прамысловасці (Інсторф), з 1929 выкладаў у Маскоўскай горнай акадэміі, затым у Маскоўскім тарфяным інстытуце. Стварыў навуковую школу ў галіне механізацыі тарфяной вытворчасці. У 1931—1958 гг. прафесар, загадчык кафедры, намеснік дырэктара Маскоўскага тарфянога інстытута, адначасова з верасня 1932 па чэрвень 1941 гг. загадчык кафедры "Тарфяныя машыны" Беларускага тарфянога інстытута, затым Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1 жніўня 1945 г. па 31 жніўня 1947 г. загадчык кафедры ў БПІ. У 1940–41 гг. і 1944–1955 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. Жыў у Маскве і па сумяшчальніцтве працаваў у навуковых установах Мінска. Але з прычыны загада Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР № 1063 ад 26 ліпеня 1947 г. адмовіўся ад заведвання кафедрай. Першы выпуск спецыялістаў адбыўся ў 1935 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны кафедра падрыхтавала 132 інжынеры. Пад іх кіраўніцтвам у Беларусі была створана тарфяная прамысловасць. У гады ВАВ выпускнікі кафедры і яе студэнты са зброяй у руках гераічна ваявалі на фронце і ў партызанскіх атрадах, працавалі на тарфяных прадпрыемствах, даючы краіне вельмі неабходнае паліва. Выпускніку кафедры Ф. А. Малышаву за мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, дзясяткі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
|
|

З 1 верасня 1947 г. па 28 ліпеня 1949 г. выконваючым абавязкі загадчыка кафедры вытворчасці тарфянога паліва і тарфяныя машыны з'яўляўся к.т.н., дацэнт П. П. Петухоў. Нарадзіўся ў 1903 г. у сям'і сялян вёскі Слабодка Калужскай губерні Казельскага павета. У 1915 г. скончыў сельскую школу і да 1920 г. жыў у вёсцы. З 1920 да 1928 гг. працаваў на тарфяных прадпрыемствах у якасці працоўнага. У 1928 г. Уладзімірскім губернскім аддзелам прафсаюза Гарнарабочых быў адкамандзіраваны на вучобу ва Уладзімірскі рабфак, які скончыў у 1932 г. і паступіў у Маскоўскі тарфяны інстытут. 1937-39 гг. галоўны механік Лявонцьеўскага прадпрыемства. У 1939 г. быў адкліканы Маскоўскім тарфяным інстытутам у аспірантуру. У маі 1943 г. Савет Маскоўскага тарфянога інстытута прысудзіў ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1947-48 гг. Петухоў чытаў лекцыі і вёў практычныя заняткі па курсе "разведка тарфяных радовішчаў". Затым вядзе курсы гідраторф, помпы і супраціў матэрыялаў. У першыя пасляваенныя гады кафедра рыхтавала інжынераў-механікаў па тарфяных машынах і распрацоўцы тарфяных радовішчаў. Яе выкладчыкамі і студэнтамі сталі былыя франтавікі М. Лапатко, С. Волкус, В. Лапцеў, С. Аўчыннікаў, Н. Харытановіч, С. Жукаў і інш. Інжынерныя навукі і тарфяная справа спасцігалі таксама Г. Філіпаў, А. Кузьмін, М. Кіслоў, Н. Зуб, І. Ліштван і інш.
|
|

У 1949 г. кафедру ўзначаліў вядомы вучоны ў галіне механікі і тарфяных машын, член-карэспандэнт АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар Фёдар Аляксандравіч Апейка. У час ВАВ выкладаў у Чэлябінскім аўтатрактарным тэхнікуме і супрацоўнічаў са спецыялістамі ў галіне танкабудавання. У 1943-49 г. загадваў кафедрай «Начартальная геаметрыя і чарчэнне» ў Маскоўскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У 1948 г. у Інстытуце машыназнаўства АН СССР абараніў доктарскую дысертацыю "Некаторыя пытанні фрыкцыйных механізмаў" па спецыяльнасці "Дынаміка і трываласць машын". З 28 ліпеня 1949 г. у адпаведнасці з Загадам Галоўнага ўпраўлення політэхнічны ВНУ Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР Ф.А. Апейка прызначаны выконваць абавязкі загадчыка кафедры "вытворчасці тарфянога паліва і тарфяных машын" БПІ ў парадку пераводу з Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У гэты час на кафедры вялася падрыхтоўка інжынераў па дзвюх спецыяльнасцях: "распрацоўка тарфяных радовішчаў" (кваліфікацыя інжынер-механік) і "горнае машынабудаванне" (кваліфікацыя інжынер-машынабудаўнік). У 1954 г. Ф. А. Апейка ўзначаліў кафедру «тарфяныя машыны». Калектыў БПІ ў 50-80 гг. надаваў вялікую ўвагу развіццю навуковых даследаванняў і іх укараненню ў вытворчасць. Навукоўцы тарфянога факультэта займаліся праблемай удасканалення тэхналогіі і механізацыі працэсаў вытворчасці тарфянога паліва і вывучэннем зносаўстойлівасці тарфяных машын. У студзені 1955 г. Ф. А. Апейка ўказваў, што асноўная навукова-даследчая работа кафедры "Вытворчасць тарфянога паліва і тарфяныя машыны" накіравана на вырашэнне праблемы даследавання фізіка-механічных уласцівасцей торфу-сырцу і фрэзернай крошкі. Сюды ўваходзілі тэмы: 1. Даследаванне напружання зруху торфу-сырцу пры павышаным ціску (кандыдат тэхнічных навук С. С. Аўчыннікаў). 2. Ціск фрэзернага торфу на падпорную сценку (арт. выкладчык Н. Н. Харытановіч). 3. Фрыкцыйнае нагнятанне торфу-сырцу (арт. выкладчык А. А. Пігулеўскі). 4. Аб'ёмнае ўсаджванне торфу ў залежнасці ад формы і памераў кавалка (кандыдат тэхнічных навук Н. С. Касцюк). 5. Размеркаванне вільготнасці ў верхнім пласце тарфяной паклады ў выніку ўзворвання (дацэнт Е. А. Аксёнаў). Вялікую цікавасць уяўляла тэма дацэнта Б. Дз. Парэмскага "Абагульненне вопыту работы перадавікоў торфапрадпрыемстваў БССР". Пры кафедры выконвалася шэсць кандыдацкіх дысертацый, з якіх чатыры прадбачылася поўнасцю скончыць у 1955 г., у тым ліку дзве дысертацыі работнікаў тарфяной прамысловасці («Спосаб здабычы зярністага торфу» – інжынер А. А. Жук і «Разліў гідрамасы без картавых труб» ‒ інжынер В. А. Нікіфараў). В 1963 г. на торфяном факультете было создано студенческое конструкторское бюро, для выполнения реальных проектов, жизненно необходимых для промышленности. Специфика факультета позволяла студентам во время практики приобретать навыки работы на машинах, познавать их тайны. Уже к началу учебного года СКБ разработало 2 варианта машин для отбора и разделки проб из штабелей фрезерного торфа, аналогов которым на производстве не было. Первый вариант этой машины – навесной, на базе трактора ДТ-75, другой – прицепной, на гусеничном ходу. Обсуждение этих проектов проходило с большим интересом. З году ў год практыка на торфаку арганізоўвалася ўсё на вышэйшым узроўні. Сведчылі пра гэта і ўражанні ад праходжання практыкі, якімі ў 1964 г., падзяліўся з інстытуцкай газетай "Савецкі інжынер" камсорг 54 групы А. Орда. «Паспяхова скончыўшы першы курс, мы з'ехалі на вытворчую практыку на Вас'янаўскае торфапрадпрыемства Свярдлоўскай вобласці. Практыка была добра арганізавана. Усе студэнты працавалі машыністамі торфаўборачных і падрыхтоўчых машын. Тут мы азнаёміліся з арганізацыяй работ па падрыхтоўцы тарфяных радовішчаў да здабычы торфу, вывучылі ўстройства машын, якія прымяняюцца на гэтых работах. На практыцы мы адчулі, якой цікавай і адказнай з'яўляецца праца механізатара тарфяной вытворчасці і яшчэ раз упэўніліся, што не памыліліся ў выбары спецыяльнасці».
|
|

З 1970 г. на працягу 18 гадоў кафедрай загадваў доктар тэхнічных навук, прафесар Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў – вядомы спецыяліст у галіне здабычы і перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў, а таксама аэрамеханікі і пнеўматранспарту сыпкіх матэрыялаў, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР. М. В. Кіслоў нарадзіўся 29 красавіка 1932 г. у г. Беластоку (Польшча). У 1939 г., пасьля вызваленьня Заходняй Беларусі, пайшоў вучыцца ў школу. У 1949 г. Н.У. Кіслоў паступіў на тарфяны факультэт БПІ і ў 1954 г. з адзнакай заканчвае яго. Яшчэ ў перыяд вучобы на працаздольнага студэнта звярнуў увагу прафесар Ф. А. Апейка і запрасіў маладога інжынера ў аспірантуру, стаў яго навуковым кіраўніком. М. В. Кіслоў актыўна ўдзельнічаў у жыцці кафедры. На навукова-тэхнічнай канферэнцыі кафедры ў 1958 г., будучы яшчэ аспірантам, выступіў з дакладам аб выніках сваіх даследаванняў паруснасці крупчастага торфу. Атрыманне крупчастага торфу цяпер прызнана асноўным напрамкам у вырашэнні праблемы распрацоўкі верхавых пакладаў, якія слаба расклаліся. М. В. Кіслоў працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры «Тарфяныя машыны» (1954–1970 гг.). У 1970–1987 гг. – загадчык гэтай кафедры. Намеснік дэкана тарфянога (1959–1960 гг.) і завочнага (1966–1968 гг.) факультэтаў, дэкан тарфянога (1964–1965 гг.) і аўтатрактарнага (1986–1987 гг.) факультэтаў. У 1987-1990 гг. - дырэктар Інстытута торфу АН БССР. Кандыдат тэхнічных навук (1964 г.), дацэнт (1966 г.), доктар тэхнічных навук (1983 г.), прафесар (1984 г.). Асноўныя навуковыя інтарэсы: распрацоўка прынцыпаў накіраванага перамяшчэння дысперсных сродкаў і сыпкіх матэрыялаў пад уздзеяннем газу і вадкасці; навуковае абгрунтаванне стварэння тэхнікі і рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, транспартавання і перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў; тэхнічнае забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя.
|
|

У 1986 г. пасля рэарганізацыі структурных падраздзяленняў БПІ кафедра "Тарфяныя машыны" ўвайшла ў склад АТФ. З 1988 да 2004 гг. загадчыкам кафедры быў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Георгій Васільевіч Казачэнка . У 1971 г. скончыў тарфяны факультэт БПІ і пачаў працаваць на кафедры "Горныя машыны" асістэнтам. Затым скончыў аспірантуру. У 1982 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную павароту колавых машын з бартавой схемай кіравання, у якой прапанаваў новую мадэль руху кола. У 1994 г. кафедра перайменавана ў "Горныя машыны" (загад 07-П ад 20.01.94 г.). Педагагічная і навуковая дзейнасць на кафедры базіравалася на лепшых традыцыях вышэйшай школы і забяспечвалася д.т.н., праф. Н.В.Кіславым, к.т.н. дац. Г.В.Казачэнка, В.Г.Гарбутовічам, В.М.Страхам, І.Я.Рухлей, П.В.Цыбуленкам, Г.А.Таяноўскім, Ю.І.Тарасавым, старшымі выкладчыкамі С.М.Пятрэнкам і Г.А.Басалаем, а таксама інжынерам В.М.Слыш. Агульнатэхнічныя курсы па супраціўленні матэрыялаў, тэарэтычнай механіцы, дэталях машын, тэорыі механізмаў і машын, а таксама профільныя дысцыпліны па тэхналогіі і эканоміцы тарфяной вытворчасці студэнтам спецыяльнасці выкладалі выпускнікі кафедры, супрацоўнікі БНТУ: прафесар А.У.Кузьмін, дацэнты Н.І.Горбач, Ю.Г.Гарбутовіч, В.А.Лапцеў, В.У.Кудзін, Н.І.Астахаў, старшы выкладчык У.К.Мялешка. З лекцыямі па фізікахіміі торфу і перспектыўных напрамках яго выкарыстання перад студэнтамі і супрацоўнікамі кафедры штогод выступалі акадэмік І.І.Ліштван і член-кар. А.А.Цярэнцьеў. У адпаведнасці з вучэбнымі планамі і працоўнымі праграмамі спецыяльнасці на кафедры вядзецца работа па падтрыманні і ўмацаванні прамых кантактаў з навукова-даследчымі і праектна-канструктарскімі арганізацыямі, з торфапрадпрыемствамі і машынабудаўнічымі заводамі па выпуску тарфяной, меліярацыйнай і горнай тэхнікі. Па выніках вучэбнай практыкі на торфапрадпрыемстве "Бярэзінскае" студэнты атрымлівалі дакументы трактарыста-машыніста.
|
|

З 2004 да 2009 гг. загадчыкам кафедры быў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Георгій Аляксандравіч Таяноўскі. Пад яго кіраўніцтвам вядуцца распрацоўкі: новай канцэпцыі і методыкі навукова-тэхнічнага абгрунтавання прагрэсіўных транспартна-цягавых трактарных агрэгатаў; прынцыпаў пабудовы тыпапамернага сямейства грузанясучага-хадавых блочна-модульных звёнаў трактарных транспартна-цягавых агрэгатаў; метадаў і алгарытмаў комплекснай функцыянальнай ацэнкі шматпрывадных трактарных транспартна-цягавых агрэгатаў на аснове трактароў або мабільна-энергетычных сродкаў (МЭС) на іх базе і грузанясучай-хадавых блочна-модульных звёнаў з аб'яднаным рухавіком і актыўнымі працоўнымі органамі; новых прынцыпаў канструктыўнай пабудовы і агрэгаціравання трактароў і МЭС у складзе транспартна-цягавых агрэгатаў; тэарэтычных палажэнняў і методыкі сістэмнага сінтэзу рацыянальных транспартна-цягавых трактарных агрэгатаў зададзенага прызначэння, а таксама ідэалогіі, За больш як 70-гадовую гісторыю кафедры пуцёўку ў жыццё атрымалі звыш 2,5 тысячы інжынераў-механікаў. Многія з іх дасягнулі значных вынікаў у інжынернай, вытворчай і навуковай дзейнасці. Сярод іх міністр паліўнай прамысловасці БССР Г.А.Філіпаў, віцэ-прэзідэнт канцэрна Ч.А.Круглінскі, прафесар М.А.Гатых, дырэктара буйнейшых торфабрыкетных заводаў Беларусі В.М.Анікеенка, А .С.Касцюкоў, І.І.Вакалюк, Б.М.Гаўрыс, М.В.Малочка, П.Ф.Слесарчык, А.М.Босько, Н.У.Бортнік, С.В.Валчкоў, генеральны дырэктар АТ «ІМПЕТ» І.І.Давыдзік, начальнік вытворчасці Мазырскага завода меліярацыйных машын В.А.Цікавец, дырэктара ЭБ «Дукора» Н.І.Бабініч і ЭБ «Сяргеевіцкае» А.М.Стасеў. Сучасны этап развіцця кафедры наканаваны карэннымі зменамі ў сацыяльным і эканамічным жыцці Рэспублікі Беларусь. Патрэба народнай гаспадаркі ў распрацоўцы і больш рацыянальным выкарыстанні карысных выкапняў, такіх як торф, сапрапель, бурыя вуглі, калійныя солі, гаручыя сланцы і нафта, якія ёсць на нашай тэрыторыі і ў яе нетрах, дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі кваліфікаваных кіраўнікоў вытворчасці, а таксама спецыялістаў па праектаванні, стварэнню і эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання горнага профілю.
|
Доктар тэхнічных навук, прафесар Мікалай Іванавіч Беразоўскі з 2009 по 2022 загадчык кафедры "Горныя машыны". Інжынер-механік. Скончыў Беларускі Політэхнічны інстытут у 1971 годзе па спецыяльнасці «Тарфяныя машыны і комплексы». З 1971 працуе ў БПІ-БДПА-БНТУ. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "Хімічная тэхналогія паліва і газу". У 1982 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Тэхналогія і комплекснае механізаванне распрацоўкі тарфяных радовішчаў». У 2002 годзе прысуджана вучоная ступень доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці "Узбагачэнне карысных выкапняў". У 2007 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Тэхналогія". У 2008 - 2009 гадах в.а. рэктара Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій, затым - прарэктара па вучэбнай і навуковай рабоце. Спецыяліст у галіне ўзбагачэння карысных выкапняў, геатэхналогіі, геамеханікі. Навуковы напрамак - комплекснае і энергаэфектыўнае выкарыстанне мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў у розных тэхналогіях (6 манаграфій). Колькасці магістрантаў - 8, аспірантаў - 3.
Чытаемыя дысцыпліны:
- горнатранспартныя машыны і пад'ёмныя механізмы;
- Цвёрдыя гаручыя выкапні;
- Здабыча і перапрацоўка горных парод;
- Тэхналогія і ўзбагачэнне карысных выкапняў.
З'яўляецца членам НТС РУП "Белніпітапраект", членам рэдкалегіі навуковых часопісаў "Прыродакарыстанне" (ВАК), "Горная механіка і машынабудаванне" (ВАК). Аўтар больш за 300 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 6 манаграфій, 28 навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 29 вынаходстваў. Навуковыя працы па матэм. і фіз. мадэляванні мех. абязводжвання і экстракцыі цвёрдых гаручых выкапняў (торфу, бурага вугалю), здабычы, перапрацоўцы і ўзбагачэнні сыравіны ападкавых горных парод.
|