Спецыяльнасці

1-43 01 05 "ПРАМЫСЛОВАЯ ТЭПЛАЭНЕРГЕТЫКА"

Спецыялізацыі:

1-43 01 05 01 Прамысловая цеплаэнергетыка

1-43 01 05 02 Цеплаэнергетычныя ўстаноўкі і сістэмы цеплазабеспячэння

 

     Энергетыка, газа-і цеплазабеспячэнне, паветра-і водазабеспячэнне, экалогія і энергазберажэнне, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі- усё гэта ўключае ў сябе паняцце - прамысловая цеплаэнергетыка.

     Кафедра "Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка" ажыццяўляе падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці 1-43 01 05 "Прамысловая цеплаэнергетыка."

Навучанне вядзецца па дзённай і завочнай (у тым ліку і па завочнай скарочанай) формах.

     Падчас навучання студэнты набываюць прафесійныя кампетэнцыі, якія ўключаюць:

- веды і ўменні па праектаванні, мантажы, наладцы, выпрабаваннях, рамонце і тэхнічным абслугоўванні цеплаэнергетычных сістэм, іх элементаў і іншых аб'ектаў прамысловай цеплаэнергетыкі;

- веды і ўменні па кіраванні тэхналагічнымі працэсамі, распрацоўцы і асваенні новага цеплатэхналагічнага абсталявання і працэсаў у сферы арганізацыі, планавання і кіравання дзейнасцю падраздзяленняў цеплаэнергетычнага профілю;

- веды, уменні ў правядзенні навукова-даследчай работы.

     Для забеспячэння атрымання фундаментальных ведаў па падрыхтоўцы спецыяліста, прадугледжана глыбокае вывучэнне тэхнічнай тэрмадынамікі, тэорыі цепла- і масаабмену, гідрааэрадынамікі, што дазваляе лёгка арыентавацца ў прамысловых тэхналогіях рознага профілю. У час навучання студэнты атрымліваюць веды ў галіне праграмавання, вылічальнай тэхнікі і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння (аўтаматызаваныя сістэмы праектавання, мадэлявання, аптымізацыі і кіравання цеплатэхнічнымі сістэмамі). У рамках навучальнага працэсу студэнты набываюць навыкі праектавання, распрацоўкі і эксплуатацыі цеплаэнергетычных і іепла-тэхнічных установак, сістэм энергазабеспячэння, сістэм вытворчасці і размеркавання энерганосьбітаў.

     Кафедра дае магчымасць праходжання вытворчай практыкі за мяжой студэнтам старэйшых курсаў, якія валодаюць замежнай мовай, паспяхова асвойваюць вучэбную праграму, якія ўдзельнічаюць у навукова-даследчых работах і грамадскім жыцці кафедры. З намі супрацоўнічаюць прадпрыемствы Расіі, Германіі, Фінляндыі і шэрагу іншых краін.

     Пасля заканчэння ўніверсітэта выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя інжынер-энергетык. У сувязі з высокай запатрабаванасцю на рынках працы Рэспублікі Беларусь і за мяжой (Германія, Францыя, Швецыя, Канада, Бразілія і іншыя краіны свету) нашым спецыялістам гарантавана працаўладкаванне, цікавая і высокааплатная работа ў розных сферах дзейнасці: энергетычнай, нафтагазавай, машынабудаўнічай, металургічнай, аграрнай, будаўнічай галіны, нафтахімічнай, хімічнай, харчовай прамысловасцях, жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Частка выпускнікоў аддае перавагу навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці.

    Інжынеры-энергетыкі знаходзяць свае першыя працоўныя месцы на электрычных станцыях, прамысловых прадпрыемствах, у шматпрофільных інжынірынгавых фірмах, кампаніях, сумесных замежных прадпрыемствах, якія прадстаўляюць інтарэсы замежных і айчынных вытворцаў энергетычнага абсталявання на прамысловым рынку Беларусі, а таксама блізкім і далёкім замежжы.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, ул. Я.Коласа, 16, навучальны корпус № 21
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65/2, нав. корп. 2, а. 319
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
382-21-40
Па пытаннях атрымання даведак
382-21-40
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
382-21-09
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць