Спецыяльнасці

1-43 01 01 "ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ СТАНЦЫІ"

Кафедра "Электрычныя станцыі" рыхтуе студэнтаў па аднайменнай спецыяльнасці для работы на базавых прадпрыемствах энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь - электрастанцыях. Ад надзейнасці рэжыму працы электрастанцый залежыць функцыянаванне ўсяго прамысловага комплексу і бытавога сектара краіны.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці працуюць як на гарадскіх ЦЭЦ, якія ёсць у кожным буйным раённым цэнтры краіны, так і на найбуйнейшых электрастанцыях краіны - Лукомскай і Бярозаўскай ДРЭС. Дыпламаваныя спецыялісты запатрабаваны і на Беларускай АЭС, якая будуецца. Гідраэлектрастанцыі, ветраэлектрастанцыі, сонечныя электраўстаноўкі, міні-ЦЭЦ на альтэрнатыўных відах паліва - усе гэтыя аб'екты праектуюцца і абслугоўваюцца спецыялістамі ў галіне электраэнергетыкі.

Навучальныя планы спецыяльнасці "Электрычныя станцыі" інтэграваны з вучэбнымі планамі іншых электраэнергетычных спецыяльнасцей факультэта, таму атрыманых ведаў выпускнікам дастаткова для работы ў электрычных сетках, у электразабеспячэнні прамысловых прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі і жыллёва-камунальнага сектара.

Маладых спецыялістаў ахвотна бяруць у праектныя, рамонтныя і мантажна-наладачныя арганізацыі, якія працуюць у энергетычнай сферы. Выпускнікі кафедры будуюць кар'еру ў прадстаўніцтвах буйных замежных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю электратэхнічнага абсталявання.

Інжынеры-энергетыкі, выпускнікі кафедры "Электрычныя станцыі", маюць усе магчымасці для кар'ернага росту. Сярод іх ёсць кіраўнікі як асобных энергапрадпрыемстваў і аб'яднанняў, гэтак і ўсёй энергетычнай галіны краіны.

spec-pict

spec-pict

 

 
1-43 01 09 "РЭЛЕЙНАЯ АБАРОНА І АЎТАМАТЫКА"

Навучанне студэнтаў на кафедры па спецыяльнасці 1-43 01 09 пачалося ў 2012 годзе. Раней спецыялістаў па рэлейнай абароне і аўтаматыцы ў электраэнергетычных сістэмах рыхтавалі на кафедры ў рамках спецыяльнасці 1-53 01 04 "Аўтаматызацыя і кіраванне энергетычнымі працэсамі".

Інжынеры-электрыкі, якія скончылі гэтую спецыяльнасць, працуюць у галіне эксплуатацыі, мантажу, рамонту, наладкі, падрыхтоўкі кадраў, распрацоўкі ўстройстваў аўтаматызацыі, кантролю і абароны электраэнергетычных сістэм, установак і абсталявання ў розных галінах народнай гаспадаркі. Яны займаюць інжынерныя і кіруючыя пасады на вытворчасці, у мантажных, рамонтна-наладачных, праектных і навукова-даследчых энергетычных арганізацыях, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, ул. Я.Коласа, 16, навучальны корпус № 21
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65/2, нав. корп. 2, а. 211а
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
382-21-40
Па пытаннях атрымання даведак
382-21-40
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
382-21-09
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць