Навукова-даследчая праца

Асноўнымі навуковымі напрамкамі кафедры з'яўляюцца:

- распрацоўка і ўдасканаленне метадаў мадэлявання і разліку параметраў працоўных працэсаў асноўных агрэгатаў аўтамабіля;
- выпрабаванні вузлоў і агрэгатаў аўтамабіля, у тым ліку фарсіраваныя;
- распрацоўка шляхоў зніжэння дынамічнай нагружанасці хадавой і апорнай сістэм аўтамабіля;
- даследаванні і аптымізацыя параметраў сістэмы аўтаматызаванага кіравання трансмісіяй.

Кафедра ўдзельнічала ў правядзенні навуковых даследаванняў у рамках Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм "Машынабудаванне" - падпраграмы "Белаўтатрактрабудаванне", "Кар'ерная тэхніка". Таксама з 2009 года работнікі кафедры ўдзельнічаюць у работах па ДНТП "Абарона ад надзвычайных сітуацый".

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ўвесь час прымае ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і міжнародных кангрэсах.

Работнікамі кафедры "Аўтамабілі" сумесна з Навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыяй транспартных сродкаў ажыццяўляюць гаспадарчыя дагаворныя і дзяржбюджэтныя НДР па некалькіх тэматычных напрамках:

- пацвярджэнне адпаведнасці і сертыфікацыя аўтамабільнай прадукцыі;
- выпрабаванні аўтатранспартных сродкаў;
- пастаноўка прадукцыі машынабудавання на вытворчасць.

Кафедра прымае ўдзел у даследаваннях, якія праводзяцца Аб'яднаным інстытутам машынабудавання НАН Беларусі.

Актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце прымаюць студэнты кафедры. Шэраг студэнтаў выконваюць курсавыя і дыпломныя работы з даследчым ухілам. Больш за 20 студэнтаў штогод удзельнічаюць у розных рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, у тым ліку і за мяжой. У кастрычніку 2010 года работнікі, студэнты і магістранты кафедры прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе па грузавых машынах, аўтацягніках і гарадскім транспарце FISITA, які праходзіў на базе БНТУ.

Пры кафедры створана і функцыянуе Студэнцкае навукова-даследчае бюро аўтамабіляў (СНІБА), якое займаецца праектаваннем і канструяваннем спартыўных аўтамабіляў.

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку аспірантаў па спецыяльнасці 05.05.03 «Коласныя і гусенічныя машыны», а таксама магістраў па спецыяльнасці 1-37 80 01 «Транспарт».

Дэканат : 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, навучальны корпус № 8, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, вул. Я. Коласа, 12, 4-ты паверх 8-га корпуса, a. 413
Час працы
8:15 – 17:30 (Пн-Чт); 8:15 - 16:15 (Пт); обед 13:00 - 14:00; Сб, Вс - выходной
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
255-75-81 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)
Па пытаннях атрымання даведак
Приемная дневного деканата 342-46-83, заочного деканата 278-22-74
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
255-75-81
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць