Аздараўленне ў студэнцкім санаторыі -прафілакторыі БНТУ «Палітэхнік» - унікальная магчымасць адпачыць і паправіць здароўе для навучэнцаў, не адрываючыся ад навучальнага працэсу. Здраўніца знаходзіцца на беразе Заслаўскага вадасховішча (Мінскае мора) за 10 км. ад горада Мінска (Мінскі р-н, Папярнянскі с/с, 89, раён в. Прымор'е). Больш падрабязная інфармацыя https://bntu.by/all-services/otdyh-i-lechenie ці ў старшыняў цэхавых прафсаюзных арганізацый студэнтаў факультэаў.
У адпаведнасці з Палажэннем аб Фондзе дапамогі першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БНТУ членам прафсаюза аказваецца матэрыяльная дапамога ў сувязі з аздараўленнем і санаторна-курортным лячэннем у ССП "Палітэхнік" (п.п. 6.4 Палажэння).