Прафарыентацыйнае тэсціраванне ў БНТУ

Запрашаем на прафарыентацыйнае тэсціраванне!

Мэта прафарыентацыйнага тэсціравання – вывучэнне інтарэсаў, схільнасцей, здольнасцей, прафесійных пераваг, матываў выбару прафесіі, індывідуальна – псіхалагічных асаблівасцей на розных узроставых этапах для прафесійнага самавызначэння.

Прафарыентацыйнае тэсціраванне праводзіцца для навучэнцаў 5-7, 8-11 класаў з мэтай ранняй прафарыентацыйнай псіхадыягностыкі з прымяненнем сучасных псіхадыягнастычных методык. Псіхадыягнастычнае тэсціраванне накіравана на вывучэнне асобаснага патэнцыялу навучэнцаў, на аказанне дапамогі ў вызначэнні падыходнага профілю навучання, для вызначэння пераліку прафесій, якія больш за ўсё падыдуць з улікам інтарэсаў, здольнасцей і асобасных асаблівасцей, для вызначэння варыянтаў дадатковага развіцця і ўсвядомленага прафесійнага выбару.

Індывідуальнае прафарыентацыйнае тэсціраванне з'яўляецца неад'емнай часткай індывідуальнага прафарыентацыйнага кансультавання.

Дыстанцыйнае прафарыентацыйнае тэсціраванне праходзіць у online рэжыме, з дапамогай тэхнічнай прылады, якая мае доступ у інтэрнэт. Вынікам тэсціравання з'яўляецца інфармацыя аб вывучаемых асаблівасцях асобы навучэнцаў, а таксама рэкамендуемых прафесіях, згодна з індывідуальна-псіхалагічнымі якасцямі і прафесійнымі схільнасцямі асобы.

Паслуга платная ,  даступны кошт .

Запрашаем наведаць  індывідуальныя прафарыентацыйныя кансультацыі!

Мэта прафарыентацыйнага кансультавання – аказанне дапамогі навучэнцам старэйшых класаў у прафесійным самавызначэнні, выбары прафесіі, прафесійнай адаптацыі, з улікам індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей, здольнасцей асобы, у адпаведнасці з патрабаваннямі прафесіі і падбор найбольш аптымальных напрамкаў далейшага прафесійнага развіцця.

Этапы працы:

  • Азнаямленчы этап. Індывідуальная псіхалагічная гутарка, для высвятлення матывацыі выбару прафесіі.
  • Этап асобаснай псіхалагічнай дыягностыкі:
    - дыягностыка індывідуальна-псіхалагічных уласцівасцяў асобы;
    - даследаванне прафесійных пераваг і інш.
  • Заключная гутарка
    - аналіз атрыманых дадзеных па выніках псіхалагічнай дыягностыкі;
    – суадносіны індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей, прафесійных схільнасцей асобы з патрабаваннямі розных прафесій, падбор аптымальных напрамкаў;
    - выніковыя рэкамендацыі па выбары прафесіі і варыянты паступлення.

Працягласць кансультацыі - ад 1.5 гадзіны
Паслуга платная , даступны кошт .
Кансультацыя праводзіцца па папярэднім запісе.

Звярнуўшыся да прафкансультантаў за дапамогай у выбары прафесіі, Вы павялічыце свае шанцы на паспяховы пошук свайго ўнікальнага месца ў прафесійным свеце!

 

 

Выбар прафесіі -  адно з найважнейшых рашэнняў, якое чалавек прымае ў жыцці, паколькі кожны з нас хоча, каб выбраная прафесія адпавядала і нашым інтарэсам, і жаданням, і годна аплачвалася. Важнай умовай правільнага выбару прафесіі з'яўляецца ўлік уласных здольнасцей і магчымасцей, інтарэсаў, прафесійных схільнасцей. Прыходзьце да нас на кансультацыю, калі жадаеце атрымаць адказы на хвалюючыя Вас пытанні:

  • Як  абраная прафесія дазволіць максімальна расчыніць Вашы здольнасці;
  • Колькі часу і сіл запатрабуе авалоданне абранай Вамі прафесіяй;
  • Якім павінен быць змест прафесіі, каб у будучыні Вам было цікава працаваць;
  • Кім з Вашымі ведамі маглі б працаваць, каб забяспечыць сабе матэрыяльны дабрабыт і кар'ерны рост;
  • Наколькі запатрабавана Ваша будучая прафесія на рынку працы.

Дадатковую інфармацыю аб паслугах і кошце вы можаце знайсці па ніжэйпрыведзеным тэлефоне або адрасе:

Наш адрас: 220013, г.Мінск, пр Незалежнасці, 65, корп. №3 БНТУ, каб 304.
Тэлефон:  +375 17 352- 83- 16

Супрацоўнікі
220013 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65, навучальны корпус №3
Час працы
пн-чт 8:15–17:30 пт 8:15-16:15
Супрацоўнікі
Кантакты
272 39 25 Подготовительные курсы 255 76 71
Усе кантакты
Перайсці
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць