Факультэт інфармацыйных тэхналогій і рабататэхнікі запрашае на заняткі ў «Школу інтэлекту будучыні»
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі запрашае навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў Рэспублікі Беларусь на заняткі ў «Школу інтэлекту будучыні» на 2025/2026 навучальны год.
Інфармацыя для рэгістрацыі ў «Школу інтэлекту будучыні»
Запіс ажыццяўляецца анлайн праз запаўненне формы па наступнай спасылцы:
https://forms.gle/CUX5Dbgy9WaDCgEfA

Навучанне ажыццяўляецца па наступных напрамках:
Захапляльнае прыродазнаўства – знаёмства з мастацтвам лікаў, формаў і прастораў, а таксама з навукай пра Сусвет;
Асновы алгарытмізацыі і праграмавання – знаёмства з высокаўзроўневымі мовамі праграмавання (тэорыя і практыка);
Інтэрфейс-дызайн і праграмаванне на C# з WPF – праектаванне і распрацоўка паўнавартасных desktop-прыкладанняў, якія не толькі эфектыўна працуюць, але і маюць сучасны, зручны дызайн;
Аўтаматызацыя і робататэхніка – знаёмства з алгарытмамі і штучным інтэлектам.
Арганізацыйная інфармацыя
Заняткі пачынаюцца з 01.10.2025. Расклад заняткаў будзе размешчаны пасля 25.09.2025 на сайце факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі раздзеле «Школа інтэлекту будучыні».
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне +375172927153, e-mail: fitr@bntu.by (дэканат факультэта).
Будзем рады бачыць усіх жадаючых!