Дзень роднай мовы ў БНТУ. Пагутарылi з ўнукам вядомага пісьменніка Якуба Коласа i беларускамоўнымi студэнтамi БНТУ пра родную мову

Дзень роднай мовы ў БНТУ. Пагутарылi з ўнукам вядомага пісьменніка Якуба Коласа i беларускамоўнымi студэнтамi БНТУ пра родную мову

13580
11 мартa 2021 13:10

Ці ведаеце вы, что 21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы? I хоць сёння ў Беларусі большасць людзей размаўляюць па-руску, мы знайшлі беларускамоўных студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і пагутарылі з імі аб мове. 

Але спачатку мы запыталiся ў выкладчыка беларускай мовы кафедры «Беларуская і руская мовы» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, ўнука вядомага пісьменніка Якуба Коласа Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча пра дзень роднай мовы, аб тым, чым яна прыкметна, і пра памылкі студэнтаў.

– Як Вы ставіцеся да Дня роднай мовы?

Дзень роднай мовы – гэта добра, але гэта павінен быць не адзін дзень, а кожны. Гэта як Дзень жанчыны: то бок адзін дзень мы будзем галантныя, а астатнія не. Беларуская мова існуе і павінна існаваць, бо без мовы няма народу. Наша мова перажыла шмат чаго: у 1669 годзе, калі была прынята аўтаномія Літвы, то па ўсёй Рэчы Паспалітай дзяржаўнай мовай стала польская, пачалося паступовае выцісканне беларускай мовы з жытку. А пасля раздзелу Рэчы Паспалітай спачатку была паланізацыя, а потым русіфікацыя. Пасля 1906 года пачалося Адраджэнне: існавалі беларускамоўныя газеты, але ў савецкі час ізноў пачалося выцiсканне беларускай мовы.

– У дзяцінстве я з бацькам размаўляў па-беларуску. Калі я прыйшоў у першы клас, настаўніца пытала: «Хто гэта такі? Нібыта, неадукаваны». А потым ёй адказалі: «Гэта ўнук беларускага пісьменніка, мабыць таму і размаўляе на мове». У нашай сямі ўжывалася ў адносінах да бацькі толькі слова «тата». Неяк я сябрам на пытанне «Как твой папа?» адказаў: «У мяне няма папы, у мяне – тата». 

Пра асаблівасці беларускай мовы

Беларуская мова вельмі дзіўная. Толькі ў ёй любоў і каханне – розныя рэчы. Любіць можна кіўбасу, гарбату, працу, а кахаць – жанчыну ці мужчыну. У рускай мове будзе жениться на ком-то, ў беларускай – ажаніцца з кім-та. У рускай мове – раб Божий, у беларускай – слуга Божы.

Пра памылкі студэнтаў

Бываюць цікавыя памылкі. Гэта адбываецца, калі студэнт перакладае праз тэлефон ці кампютар. Напрыклад: образование горючих смесей – адукацыя гаручых смесяў; он не мог этого не знать – он не мог гэтага не шляхта.

Студэнты пра тое, як пачалi размаўляць на мове і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся

Першым сваёй гісторыяй з намі падзяліўся першакурснік Мацвей, усім вядомы як Моцік. Базавыя навыкі валодання беларускай мовай хлопец атрымаў у гімназіі дзякуючы настаўнікам, якія шмат патрабавалі. Зараз большасць сяброў Моціка таксама размаўляе па-беларуску, таму з камунікацыяй у яго ніякіх праблем не бывае, акрамя проста спрэчак тыпу карта/мапа, рысаваць/маляваць і вось такога, што патрабуе ўдакладнення ў слоўніках. Але размаўляе на беларускай мове хлопец не з усімі.

Прыходзіцца размаўляць з кожным, так сказаць, паасобку: камусьці мова не падабаецца, хтосьцi яе проста не разумее i г. д. Ды і трохі складана размаўляць па-беларуску, калі суразмоўнік кажа на чыстай рускай.

Хлопец лічыць, што ў сучаснасці беларускай мове надаецца мала ўвагі, таму, з большага, людзі і размаўляюць па-руску. Вырашыць гэта, па меркаванню Моціка, дапаможа больш кантэнту, мемаў і іншага моладзевага інтэрактыву. Таму хлопец перакладае на беларускую мову анімэ і фільмы. 

Беларускую мову трэба папулярызаваць. Потым і людзі падцягнуцца, якім яна будзе цікава. А далей яна, як снежны ком, пацягне яшчэ больш людзей за сабой. У людзей у галавах думка пра тое, што мова кепская, калька з рускай і г. д., але гэта не так. 

Студэнтка другога курса факультэта маркетынга, менеджменту, прадпрымальніцтва Яна Гапуціна з Заслаўя таксама размаўляе на беларускай мове, але не штодзённа. Дзяўчына кажа, што ўсе пачалося са школы. 

На беларускай мове размаўляю не кожны дзень і раблю гэта толькі з людзьмі, якія яе разумеюць. Часцей карыстаюся трасянкай, асабліва дома, раней часта выкарыстоўвала беларускую мову ў школе. Галоўнай матывацыяй была мая класная кіраўніца Валянціна Аляксандраўна Даманава (настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў заслаўскай гімназіі). Дзякуючы ёй я займалася навуковай і алімпіяднай працай у сферы беларускай філалогіі, гісторыі і літаратуры, адкрыла для сябе любімыя кнігі і аўтараў на беларускай мове.

У сям'і Яны больш размаўляюць на трасянцы ды суржыке, бацькі добра ставяцца да таго, што дачка размаўляе па-беларуску, бо яна даволі хутка іх да гэтага «прывучыла». А вось калі Яна прыйшла ў БНТУ, то здзівілася нізкаму працэнту беларускамоўных студэнтаў, нават аднагрупнікі не заўсёды разумелі яе.

Максім Сарокін родам з Мінску, вучыцца на 4-м курсе факультэта транспартных камунікацый. Хлопец пачаў размаўляць на беларускай мове не так даўно, але адбываецца гэта толькі па выхадных.

– Зараз цалкам размаўляць на беларускай мове атрымліваецца толькі па выхадных. Хацеў бы я штодня размаўляць на ёй, але гэта даволі праблематычна з-за працы і вучобы. Зараз працую ў праектным інстытуце, і для мяне даволі цяжка тэхнічна правільна выказвацца па-беларуску, бо даводзіцца выкарыстоўваць шмат спецыфічных тэрмінаў і назваў тэхнікі.

У Максіма шмат сяброў і знаёмых, з якімі ён можа спакойна гаварыць на беларускай мове. Мама з сястрой таксама імкнуцца размаўляць з ім па-беларуску. Акрамя гэтага, хлопец спрабаваў размаўляць на мове з некалькімі выкладчыкамі. Ён прызнаецца, што спачатку было складана размаўляць, нават з-за псіхалагічнага аспекту.

– Першы час і самому было нязвыкла і быў нейкі псіхалагічны бар'ер, але я для сябе цвёрда вырашыў, і мне трэба было неяк пачаць. Першыя крокі даваліся цяжкавата: дзесьці саромеўся, дзесьці не хапала слоўнікавага запасу, баяўся памыліцца і размаўляць на трасянцы. Але я разумеў, што ўсё гэта трэба ў першую чаргу мне, і таму патроху ўвайшоў у густ.

Раней я ніколі сур'ёзна не думаў, што для мяне значыць родная мова. У дзяцінстве шмат часу праводзіў у бабулі ў вёсцы, таму зараз гэта для мяне цёплыя ўспаміны аб тых часах. Выпускны экзамен здаваў па беларускай мове, ЦТ таксама, літаратура цікавіла мяне меньш, але зараз з радасцю чытаю. Мова заўсёды была побач, я проста не заўважаў яе. І зараз я шчаслівы, што яе становіцца больш у маім жыцці. Я нават трошкі ганаруся, што мае пачынанні падтрымліваюць. Для мяне гэта нешта такое, што сэрцу мілагучна, таму, пакуль ёсць жаданне, буду размаўляць і далей. І лічу, што ў краіне павінна быць значна больш мерапрыемстваў і ініцыятыў, дзе будзе распаўсюджвацца родная мова. 

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
13580
11 мартa 2021 13:10
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
28 июня 2026 7:00
Поздравление Ректора БНТУ с Днем молодежи и студенчества
В материале также рассказываем об истории праздника и молодежных структурах БНТУ.
27 июня 2026 20:33
В БНТУ прошла торжественная церемония вручения дипломов выпускникам ВТФ
Более 80 молодых офицеров пополнили ряды Вооруженных сил Республики Беларусь.
27 июня 2026 19:03
В Минске проходит республиканский праздник выпускников учреждений высшего образования
В числе приглашенных 200 выпускников БНТУ, которые показали себя за годы учебы как активные и инициативные студенты.
27 июня 2026 18:00
Старт дан! Первый день приемной кампании для абитуриентов-целевиков подошел к концу
Первыми документы начали подавать абитуриенты, которые выбрали целевое обучение. Пообщались с ними и узнали, почему они сделали выбор в пользу целевой подготовки.