Сёння, 16 верасня, у галоўным корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся Рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства. Ён «адчыняў» Тыдзень роднай мовы, які пройдзе з 19 па 23 верасня 2022 года.

Для даветкі: Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Рэспублікі Беларусь з 17 верасня 2021 года. Дата абрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору.

Рэспубліканскі дыктант праходзіў з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца. Жадаючыя ўсіх устаноў адукацыі (пачынаючы ад агульнай сярэдняй адукацыі і заканчваючы вышэйшай) маглі прыняць у ім удзел, не сталі выключэннем і студэнты БНТУ.



Тэкст быў на беларускай мове з сімвалічнай назвай «Дзень народнага адзінства».
– Усё, што яб’ядноўвае людзей, заўсёды на карысць. І калі такое цудоўнае свята прызначана, то гэта добрая магчымасць, каб растлумачыць нашай моладзі знакавасць гэтай падзеі праз такое інтэрактыўнае мерапрыемства. Я лічу, што гэта вельмі добрая ідэя, яна пойдзе ў жыццё і дасць вельмі добрыя вынікі сярод нашай моладзі, – падзялілася меркаваннем загадчык кафедры «Беларуская і руская мовы» Ірына Будзько.

Галоўная мэта гэтай работы – нагадаць усім нам, якія падзеі адбываліся 17 верасня 1939 года і як гэта паўплывала на лёс нашай краіны. Такія дыктанты – унікальная магчымасць для папулярызацыі беларускай мовы і павялічвання ведаў у навучэнцаў нашай Радзімы.