Дэкан факультэта сацыяльных навук БНТУ
У 2001 годзе скончыў прыборабудаўнічы факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці «Прыборабудаванне», у 2002 – магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, у 2005 – аспірантуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі" БНТУ, намеснікам дэкана прыборабудаўнічага факультэта. З 2007 года кандыдат тэхнічных навук, з 2010 года дацэнт па спецыяльнасці "Прыборабудаванне". З 2017 года дэкан прыборабудаўнічага факультэта.
Галіна навуковых інтарэсаў: зондавая электраметрыя, шматфункцыянальныя аднаэлементныя фотапрымальнікі
Апублікавана больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, суаўтар 2 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 7 патэнтаў на вынаходствы Рэспублікі Беларусь, 1 Еўразійскага патэнта.