Дыко Генадзь Аляксандравіч - спецыяліст у галіне надзейнасці прывадаў машын і аўтаматызаванага праектавання аўтамабіляў. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1978 годзе па спецыяльнасці "Аўтамабілі і трактары". У 1978—1992 гг. працаваў у інстытуце праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР інжынерам, навуковым супрацоўнікам. У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1992 г. выкладае на кафедры “Аўтамабілі” БНТУ. З 1994 г. дацэнт кафедры. Навукова-педагагічны стаж 30 гадоў. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку патэнтаў, артыкулаў у навуковых часопісах. Рэгулярна выступае з дакладамі на навукова-тэхнічных канферэнцыях, з'яўляецца выканаўцам навукова-даследчых тэм у галіне аўтамабілебудавання, пастаянна кіруе навуковай работай студэнтаў. Распрацаваў больш за 20 навучальна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў. Выкладае дысцыпліны "Асновы праектавання аўтамабіляў", "Аўтаматызацыя праектавання аўтамабіляў", "Асаблівасці праектавання аўтамабіляў асабліва вялікай магутнасці".