Студенты ФМС посетили концерт в рамках Дней Перми в Минске

Студенты ФМС посетили концерт в рамках Дней Перми в Минске

30 верасня 2025г.  у 18.00 студэнты групы 10401424 МТФ нешматлікай, але вельмі дружнай кампаніяй наведалі выдатны канцэрт на нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама», прысвечаны дабратворнаму супрацоўніцтву беларускай сталіцы з вядомым расійскім горадам Перм. 

29-30 верасня Перм прадставіла ў Мінску сваю багатую культуру.  Прайшоў шэраг цікавых падзей: футбольныя матчы, жывыя выступленні пермскіх музычных калектываў, гастранамічныя майстар-класы.  Але галоўным акордам свята стаў адкрыты канцэрт на стадыёне «Дынама», дзе маладыя беларускія артысты пакаралі сэрцы публікі сваімі харызмай і неверагоднымі талентамі.  Цёплая атмасфера свята, веліч стадыёна, урачыстая абстаноўка зрабілі вялікае ўражанне на студэнтаў з Туркменістана. 

Але асаблівае захапленне ў хлопцаў I дзяучат выклікала выступленне самага галоўнага госця з Пермі - легендарнага DJ SMASHа.  Неверагодна запальнай дыскатэкай скончылася гэтае цудоўнае мерапрыемства, пакінуўшы незгладжальныя ўспаміны ў памяці студэнтаў.  Аднак самае галоўнае, што яны ўразумелі наяўнасць у Беларусі і Расіі агульнай культурнай прасторы і далучыліся да яе, прасякнуўшыся ідэяй яднання брацкіх народаў.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
17 жніўня 2026 21:59
Финансовая гигиена. Как не стать жертвой мошенников
Достаточно запомнить одно: мошенники побеждают не хитростью, а вашей спешкой и страхом.
17 жніўня 2026 19:22
Куда заглянуть между парами? Все об инфраструктуре вокруг БНТУ
Где отдохнуть, недорого пообедать и быстро распечатать чертеж перед парой? Собрали путеводитель по главным локациям вокруг кампуса БНТУ.
17 жніўня 2026 14:02
«Это бесценный опыт, который останется со мной навсегда». Студенческий отряд БНТУ трудится в учебном корпусе №15
Во время визита представители БНТУ осмотрели ключевые объекты, на которых трудятся бойцы студотрядов вуза.