Аб кафедры

Кафедра "Электратэхніка і электроніка" зведала за сваю гісторыю шмат пераўтварэнняў. Спачатку ў 1938 г. гэта была толькі першая лабараторыя электратэхнікі. Затым у 1947 г. арганізавалася кафедра "Тэарэтычная і агульная электратэхніка". Яе кіраўніком стаў запрошаны на працу ў тагачасны БПІ адзін з выбітных тэарэтыкаў электратэхнікі прафесар Г.І. Атабекаў. Ён увесь час пражываў у Маскве і працаваў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ), а ў Мінск прыязджаў для чытання лекцый, арганізацыі вучэбнай і навуковай працы, кіраўніцтва аспірантамі.

Пазней у 1950 г. загадчыкам кафедры стаў к.т.н., дацэнт Маскоўскага энергетычнага інстытута (МЭІ) А.І. Собалеў. У гэты перыяд на кафедры працуюць таленавіты педагог і вучоны к.т.н., дацэнт Д.М. Мінкоўскі, а таксама выпускнікі БПІ, якія ў далейшым узначалілі кафедры і ВНУ рэспублікі: к.т.н., дацэнт В.М. Ільін (рэктар МРТІ ў 1973-2000 гг.), к.т.н., дацэнт А.А.Мазурэнка (дэкан ЭФ БПІ ў 1975-1985 гг.), к.т.н., дацэнт В.М. Бладыка, д.т.н., прафесар В.С. Кахановіч. Д.т.н., прафесар І.А.Фёдарава загадвала кафедрай ТОЭ Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

У далейшым кафедрай "Тэарэтычныя асновы электратэхнікі" (ТОЭ) БПІ загадвалі к.т.н., дацэнт В.М. Бладыка (1973–1987 гг.); д.т.н., прафесар В.С. Кахановіч (1987–1992 гг.); к.т.н., дацэнт, Л.І. Сончык (1992-1998 гг.).

У 1977 г. з агульнай кафедры вылучылася кафедра "Агульная электратэхніка" на чале з загадчыкам к.т.н., дацэнтам В.М. Гарбаруком. Супрацоўнікі кафедры вялі заняткі на ўсіх факультэтах, за выключэннем спецыяльнасцей электраэнергетычнага профілю энергетычнага факультэта.

Бурнае развіццё электронікі і мікраэлектронікі, узмацненне прыярытэту гэтых дысцыплін у падрыхтоўцы інжынерных кадраў прывялі да змены назвы кафедры. Яна стала называцца кафедрай "Электратэхніка і электроніка".

З 1983 г. па 1996 г. кафедрай загадвала к.т.н., дацэнт Т.Т. Розум, вельмі энергічны і ініцыятыўны кіраўнік. Кафедра атрымала магутны імпульс па развіццю навуковай і лабараторнай базы па прамысловай электроніцы, мікраэлектроніцы, мікрапрацэсарнай і пераўтваральнай тэхніцы. Навучальныя лабараторыі папоўніліся сучасным абсталяваннем, прыборамі і шматмэтавымі стэндамі.

На змену Т.Т. Розум у 1996 г. прыйшоў к.т.н., дацэнт І.У. Новаш, які кіраваў кафедрай да 2007 г. У гэты перыяд на кафедры зацвердзіўся накірунак матэматычнага мадэлявання электрамагнітных працэсаў і іх даследаванні метадам вылічальнага эксперымента на ЭВМ. У навучальным працэсе сталі прымяняцца кампутарныя матэматычныя пакеты і сістэмы дынамічнага мадэлявання. У 1998 годзе адбылося аб'яднанне дзвюх кафедр "Тэарэтычныя асновы электратэхнікі" і "Электратэхніка і электроніка".

З 2007 г. па цяперашні час пасаду загадчыка кафедры "Электратэхніка і электроніка" займае к.т.н., дацэнт Ю.У. Бладыка ( Фота 1 ).

r33

r33

Фота 1. ·Юрый Вітальевіч БЛАДЫКА

Кадравы склад кафедры ( Фота 2) характарызуецца як дасведчаны і прафесійны. Яго прадстаўляюць кандыдаты навук, дацэнты І.П. Мацвеенка, Р.Р. Мароз, І.У. Новаш, С.У. Сізікаў, Ю.В. Сухадолаў, А.М.Саўкова. У лік старэйшых выкладчыкаў уваходзяць Г.Я. Жукоўская, Г.А. Міхальцэвіч, Л.І. Новікава, А.І. Германовіч, В.У. Зелянко, А.А. Пякарчык, А.У. Мышкавец, Н.У. Шведка, А.У. Бандаронак, А.С. Шаўра, В.А.Мухіна. На кафедры працуюць асістэнты Д.А.Ахрэмчук і выкладчыкі-стажоры С.В.Лазіцкая і А.Д.Павядайка. Для студэнтаў энергетычнага факультэта выкладчыкі кафедры чытаюць асноўныя тэарэтычныя курсы па электратэхніцы і прамысловай электроніцы, метралогіі, стандартызацыі і інфармацыйна-вымяральнай тэхніцы, якія фарміруюць базавыя веды для эфектыўнага вывучэння спецыяльных дысцыплін. Студэнтам неэнергетычных спецыяльнасцей кафедрай выкладаюцца розныя курсы па электратэхніцы, электроніцы, мікрапрацэсарнай тэхніцы, электраабсталяванні і інш., без якіх немагчыма падрыхтаваць сучаснага эрудыяванага інжынера па любой тэхнічнай спецыяльнасці. Створаны поўны партал для студэнтаў па электроніцы http://elektronik.by

 

Вялікі аб'ём работы па правядзенні навучальных заняткаў і падтрыманні абсталявання і прыбораў у належным стане выконваюць: заг. лабараторыямі В.С. Балабанаў, вядучы інжынер А.А. Бандарэнка, тэхнік 1 катэгорыі І.М. Міхневіч, інжынеры Р.Г. Марчык, А.У.Драздоўская, Д.М.Кішыла.

 

На кафедры распрацаваны і падтрымліваюцца два сайты:  http://electro.bntu.by  і  http://elektronik.by

 

0081

0081

Фота 2.  Калектыў кафедры "Электратэхніка і электроніка" (2019 г)

 

Высокакваліфікаваныя выкладчыкі кафедры накіроўваліся для працы ў замежных ВНУ Алжыра, Уганды, Кубы, стажыраваліся ў Англіі і Германіі.

Кафедра "Электратэхніка і электроніка" - адзіная агульнатэхнічная кафедра, якая забяспечвае навучальны працэс па электратэхнічных дысцыплінах на ўсіх факультэтах БНТУ.

Дэканат : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65/2, навучальны корпус № 2
Кафедра : Рэспубліка Беларусь, 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці 65/2, нав. корп. 2, а. 205, 209
Час працы
8:15 – 17:30
Дэканат Супрацоўнікі
Кантакты факультэта
Гарачая лінія
8(017)326-89-51 - по вопросам заселения в общежитие, 8(017)378-42-32 - дневное отд. ; Daytime education 8(017)357-28-71 -заочное отд.; distance learning
Па пытаннях атрымання даведак
8(017)378-42-32 - дневное отд. ; Daytime education 8(017)3572871 -заочное отд.; distance learning
Па пытаннях засялення ў інтэрнат
8(017)326-89-51
Усе кантакты
Корпус на карце
Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!
Аб'ява
6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
9 студня 2026 9:39
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Служба занятости организует работы школьников и студентов круглогодично. В свободное от учебы время молодые люди могут рассчитывать на временное трудоустройство. Молодые люди в возрасте от 14 до 16 лет могут выполнять лёгкие виды работ, не являющиеся вредными для их здоровья и развития, не препятствующие получению общего среднего, профессионально-технического и среднего специального образования.
Падрабязна
10 снежня 2021 9:15
Гродненская региональная таможня проводит отбор кандидатов на службу в таможню
В целях подбора кадров среди выпускников учреждений образований бюджетной и платной форм обучения (в первую очередь проживающих в Гродненской области) и обеспечения их первым рабочим местом Гродненская региональная таможня проводит конкурсный отбор кандидатов для поступления на службу в таможню.
Кафедра «Таможенное дело» ФТУГ
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць