Шэфская дапамога

Арганізацыйныя структуры "Белай Русі" шэфствуюць над установамі адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны. Напрыклад:

Мінская абласная арганізацыя - над ДУА "Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр".

Магілёўская абласная арганізацыя - УАЗ "Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны".

Першамайская раённая арганізацыя г. Віцебска - УАЗ "Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом №2", УАЗ "Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці"; ДУА "Віцебская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху".

Гомельская абласная арганізацыя - Старадзятлавіцкая бальніца сястрынскага догляду, УАЗ "Гомельскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны".

Брэсцкая абласная арганізацыя - філіял ДУ "Спецыялізаваны дом дзіцяці г. Пінска".

Ваўкавыская раённая арганізацыя - Ваўкавыскі абласны дзіцячы дом змешанага тыпу і інш.

РГА "Белая Русь", ажыццяўляючы сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў ідэалогіі беларускай дзяржавы, уносіць свой уклад у кансалідацыю грамадства, умацаванне ідэі народнага адзінства, развіццё працэсаў дэмакратызацыі беларускага грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці з апорай на традыцыі і каштоўнасці беларускага народа.

Абітурыент?
Выбірай спецыяльнасць!

Аб'ява

6 лютага 2026 8:11
Конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
З 12 лютага ў Беларусі пачынаецца адкрыты рэспубліканскі конкурс лічбавага мастацтва " Сімфонія космасу-касмічнае каманда»
Падрабязна
Дадаць аб'яву Дадаць