Рабочыя месцы і памяшканні
Браніраванне канферэнц-залы і памяшканняў для правядзення семінараў, круглых сталоў на вул. Я. Коласа, 16
Усе чытачы могуць наведваць розныя залы бібліятэкі пры наяўнасці чытацкага білета і абанемента (карыстальнікі іншых арганізацый).
Акрамя індывідуальнай працы ў нашых камфортных залах можна ладзіць розныя мерапрыемствы: канферэнцыі, сходы, лекцыі, трэнінгі, семінары і г.д. Гатовы прадаставіць неабходнае абсталяванне: праектар, кліпчарт і гукавое абсталяванне. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў з'яўляюцца бясплатнымі толькі для навучэнцаў і работнікаў БНТУ і толькі для некамерцыйных мерапрыемстваў. Астатнія карыстальнікі браніруюць зоны ў адпаведнасці з "Палажэннем аб платных паслугах". Кошт браніравання любога памяшкання - 34,20 бел. руб. / гадзіну.
Залы на Я.Коласа, 16, якія можна забраніраваць:
1. Коворкінг Зона А. Лекцыі і прэзентацыі (умяшчальнасць: 45 чалавек)
2. Коворкінг Зона C. Для сумеснай працы (умяшчальнасць: 12 чалавек)
3. Канферэнц-зала (умяшчальнасць: 55 месцаў, колькасць месцаў можа быць павялічана)
4. Чытальная зала для навуковай працы (умяшчальнасць: 13 працоўных месцаў)
5. Чытальная зала інфармацыйных выданняў (умяшчальнасць: 22 працоўныя месцы)
6. Чытальная зала інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы (умяшчальнасць: 16 месцаў)
7. Чытальная зала тэхнічных нарматыўных прававых актаў і тэхнічнага праектавання (умяшчальнасць: 27 месцаў)
8. Студэнцкая чытальная зала №1 (умяшчальнасць: 68 месцаў +7 месцаў абсталяваны ПК).
Браніраванне залы
У календары пазначаны запланаваныя мерапрыемствы. З улікам свабодных памяшканняў і дат выбірайце залу ў форме Браніравання .