У 2026 годзе ў складзе аддзела сфарміраваны "Сектар распрацоўкі і выкарыстання відэакантэнту ў адукацыйным працэсе", адказны за поўны цыкл вытворчасці і інтэграцыі відэакантэнту ў адукацыйнае асяроддзе. У яго задачы ўваходзіць метадычнае і тэхнічнае суправаджэнне падрыхтоўкі навучальных матэрыялаў - ад сцэнарнага планавання да экспарту фінальных відэафайлаў. На базе праграмна-апаратнага комплексу відэастудыі сектар выконвае відэазахоп з выкарыстаннем прафесійнага асвятляльнага, гуказапісвальнага і трактавага абсталявання, а таксама постпрадакшн: нелінейны мантаж, карэкцыю колеру, рэтуш аўдыёдарожкі і тытраванне. Паралельна сектар забяспечвае арганізацыю гібрыдных відэаканферэнцый з дапамогай комплексу AZBOOKA CLASS Lite, уключаючы маршрутызацыю аўдыё-відэапатокаў, кіраванне мультымедыйнымі інтэрфейсамі, сінхранізацыю афлайн-і анлайн-удзельнікаў, маніторынг каналаў сувязі і тэхнічную падтрымку сесій у рэальным часе.