Анлайн навучанне ў БНТУ рэалізавана з выкарыстаннем платформы Microsoft Teams.
У MS Teams выкладчыкі могуць ствараць віртуальныя класы, даючы студэнтам магчымасць рабіць прэзентацыі ці сумесна карыстацца лічбавай дошкай.
Даступныя аўдыё і відэа званкі як 1/1, так і на цэлы віртуальны клас. Лекцыі ці практычныя семінары могуць быць запісаныя для прагляду ў афлайн рэжыме.
Поўная інструкцыя: https://files.bntu.by/s/ADEYQ31wm8KqFhs
У кожнага выкладчыка павінен быць карпаратыўны паштовы акаўнт @bntu.by ( як зарэгістраваць? )
Прайдзіце па спасылцы https://www.microsoft.com/education/products/office
https://office.com/ , дзе лагін – ваша электронная пошта @bntu.by.
Для студэнтаў будуць створаны акаўнты ў фармаце stud 1120131219@bntu.by, дзе лічбы 1120131219 - нумар студэнта па залікоўцы.