Юрысты БНТУ і гісторыя правазнаўства

Юрысты БНТУ і гісторыя правазнаўства

9309
25 октября 2019 17:00

У гэтым годзе мы святкуем 490-годдзе прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года.

Статут з’яўляецца ўнікальным помнікам прававой культуры беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Гэта быў першы ў Еўропе звод законаў, які ўключаў прагрэсіўныя і гуманістычныя палажэнні, якія былі замацаваны ў большасці краін Еўропы толькі праз 200 год.

У сувязі з гэтай датай 11 кастрычніка 2019 года на юрыдычным факультэце БДУ быў праведзены міжнародны навукова-практычны круглы стол «Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне», прысвечаны выдатнаму беларускамі навукоўцу доктару юрыдычных навук, прафесару Таісіі Іванаўне Доўнар.

У круглым стале прыняла ўдзел ст. выкладчык кафедры «Эканоміка і права» ФТКГ БНТУ Кожар Алена Валер’еўна, якая выступіла з дакладам «Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года як асноўная крыніца феадальнага права Беларусі».

На мерапрыемстве прысутнічала каля 30 знакамітых беларускіх вучоных-прававедаў, сярод іх дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар С. А. Балашэнка, дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар В. М. Гадуноў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Р. А. Васілевіч і іншыя. 

Ст. выкладчык кафедры «Эканоміка і права» А. В. Кожар

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
9309
25 октября 2019 17:00
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
30 июня 2026 21:59
Представители БНТУ почтили память героев у монумента Победы
Благодаря таким мероприятиям у студенческой молодежи укрепляется понимание неразрывной связи поколений и личной ответственности за сохранение исторической правды.
30 июня 2026 19:51
В БНТУ обсудили антикоррупционное законодательство
Представитель правоохранительных органов рассказала о законодательстве, ответственности и типичных нарушениях, а также привела конкретные примеры из практики.
30 июня 2026 17:41
«Быть примером для молодежи». Игорь Янковский отмечен Благодарностью Президента
О том, что значит для него это признание, о работе факультета и роли педагога в воспитании молодежи – в нашем материале.
30 июня 2026 16:30
В БНТУ прошла лекция профессора Университета Тунцзи
Студенты и преподаватели ФТК уже прослушали первую лекцию, впереди новые встречи.