6 версня 2018 года па ініцыятыве второго секретаря ЦК БРСМ О.В. Дикуна на востраве Камсамольцаў у горадзе Мінску быў пачат агульнарэспубліканскі праект “Беларусь – крыніца натхнення”. Студэнты пятага курсу архітэктурнага факультэту БНТУ Іўлева Дар’я, Кусянкоў Уладзіслаў, Ладкіна Алена і Мусалёва Лізавета правялі натурнае даследаванне тэрыторыі разам з прадстаўнікамі Зелянбуда. І прапанавалі эскізны праект упарадкавання вострава, у якім адлюстравана імкненне зрабіць існы парк больш сацыяльна значным і прывабным для наведнікаў, напоўніць прастору адкрытымі крэатыўнымі пляцоўкамі, а таксама вырашыць наяўныя кампазіцыйныя праблемы. Праект быў ухвалены, прайшла здымка для каналаў нацыянальнага тэлебачання, было дадзена інтэрв'ю аб праведзенай працы. Пасля абмеркавання плануецца яго далейшая дапрацоўка і дэталізацыя.




