Даследнікі з сярэдняй школы №108 г. Менска працягваюць працуе ў лабараторыях факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі, вывучаючы горныя механізмы пры распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў адкрытым і падземным спосабамі. Сумесна са старэйшым выкладчыкам кафедры «Горныя машыны» Рыгорам Антонавічам Басалаем і студэнтам 3 курса спецыяльнасці «Горныя машыны і абсталяванне для горназдабыўных вытворчасцяў» Карповічам Даніілам хлопцы паглыбляліся ў вывучэнне заканамернасцяў руху паветраных патокаў і іх узаемадзеянне з рухомымі целамі і перашкодамі, праводзячы выпрабаванні на лабараторнай ўстаноўцы аэрадынамічнай трубы.
Фарміраванне ведаў у прыродакарыстанні і экалогіі – важнейшы напрамак адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця грамадства ў галіне беражлівага і эфектыўнага выкарыстання фактараў вытворчасці. Гэта дасягаецца, у тым ліку, і за кошт навучання асновам інжынерных дысцыплін.
Неабходнасць і ўменне атрымліваць дадатковыя веды па прадметах школьных праграм спрыяюць далейшаму росту асобы школьніка ў соцыуме. Школа Юных на ФГСІЭ – гэта магчымасць дотыку да рэальнай інжынернай навуцы праз інтэрактыўнае навучанне і праектную дзейнасць.
Відэа-справаздача занятка. Публікацыя ў нашым тэлеграм-канале

