Паэтычны клуб «Парнас» 29 верасня пры публічнай бібліятэцы № 5 вітаў сваіх сяброў. Навучэнцаў філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «МДАБК» чакала творчая сустрэча з вельмі таленавітай і цудоўнай жанчынай, асобай, якая спалучае ў сваёй творчасці зямное і ўзвышанае – Таццянай Атрошанка.
Таццяна Атрошанка – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса, кампазітар і выканаўца, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты купідон», аўтар кнігі паэзіі «Не я». У 2020 годзе яна атрымала нацыянальную прэмію ў намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» за кнігу «Я слышу музыку во мне…» Пранікнёныя паэтычныя радкі ў выкананні аўтара падарылі ўсім мноства прыемных эмоцый і дазволілі задумацца аб зямным і ўзвышаным!