Інжынерная будучыня: БНТУ ўмацоўвае акадэмічны мост з Туркменістанам

Инженерное будущее: БНТУ укрепляет академический мост с Туркменистаном

Дэлегацыя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў складзе дэкана факультэта міжнароднага супрацоўніцтва Шырвеля П. I. і намесніка дэкана Дашкевіч О.У. прыняла ўдзел у мерапрыемствах Міжнароднай выставы і навуковай канферэнцыі «ахова здароўя, адукацыя і спорт у Эру Адраджэння новай эпохі магутнай дзяржавы» ў г. Ашхабадзе (Туркменістан), якія праходзілі 10-12 кастрычніка 2026 г.

Мерапрыемства сабрала вядучых прадстаўнікоў акадэмічнай і навуковай супольнасцяў з розных краін свету, на яго палях прадстаўнікі БНТУ прэзентавалі адукацыйны і навукова-тэхнічны патэнцыял беларускага флагмана інжынернай адукацыі.

Галоўнымі задачамі візіту сталі пошук матываваных абітурыентаў і правядзенне адрасных кансультацый для будучых інжынераў, прыцягненне таленавітай моладзі да навучання ў БНТУ, умацаванне і пашырэнне прамых акадэмічных і міжвузаўскіх сувязяў, умацаванне іміджу беларускай вышэйшай школы ў рэгіёне.

Значную арганізацыйную і практычную дапамогу беларускім прадстаўнікам аказалі супрацоўнікі кансалтынгавага цэнтра БНТУ ў г.Ашхабадзе. Дадзены цэнтр быў адкрыты ў чэрвені 2026 г. з мэтай аператыўнага ўзаемадзеяння з абітурыентамі, іх бацькамі, а таксама партнёрскімі арганізацыямі на месцах.

Кульмінацыяй дзелавой праграмы 12 кастрычніка 2026 г. стала афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў БНТУ з кіраўніцтвам туркменскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага інстытута.

Першая сустрэча і перамовы двух бакоў ужо прайшлі ў маі бягучага года, тады бакі намецілі магчымыя вектары ўзаемадзеяння.

Развіваючы дамоўленасці травеньскіх перамоў, беларуская дэлегацыя ўнесла канкрэтныя прапановы па міжвузаўскай кааперацыі ў будаўнічай і архітэктурнай сферах, акрамя таго, былі абмеркаваны магчымасці акадэмічнага абмену, а таксама паглыблення міжвузаўскай кааперацыі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынерных кадраў новага пакалення.

Факультет международного сотрудничества

Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будзе цікава
Навіны Times Усе навіны
9 лістапада 2026 16:45
Представители БНТУ приняли участие в митинге и возложении цветов в честь 109-й годовщины Октябрьской революции
Из года в год работники и обучающиеся вуза приходят к памятнику, чтобы отдать дань уважения историческому прошлому своей страны.
9 лістапада 2026 13:30
Профилактика с БНТУ: преступления в сфере информационно-коммуникационных технологий
Цифровое пространство стало основной средой для решения ежедневных задач, работы и общения, однако вместе с тем резко возросла активность виртуальных мошенников.
9 лістапада 2026 10:05
Посол Узбекистана в Беларуси встретился со студентами БНТУ
Мероприятие прошло в формате открытого диалога и было организовано в день молодежи, которым по инициативе Президента Узбекистана Шавката Мирзиёева официально объявлен каждый четверг.
7 лістапада 2026 15:07
Спасибо, альма-матер! Выпускница АФ Мария Мяделец-Авлас о студенчестве и работе в БНТУ
Девушка рассказала, как математика и творчество привели ее на архитектурный факультет и как альма-матер помогла найти свое призвание.