З 15 снежня па 5 лютага ў памяшканні абласной бібліятэкі імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбылася выстава твораў студэнтаў кафедры “Малюнак, акварэль і скульптура” АФ БНТУ (кіраўнік дацэнт Квяткоўскі А.А.) пад назвай “На Беларусі Бог жыве”.

У час правядзення выставы, а менавіта 31 студзеня 2020 года, А. Квяткоўскі з дапамогай абласнога ўпраўлення культуры правёў сустрэчу з кіраўнікамі мастацкіх школ Мінскай вобласці, на якой прэзентаваў свой вучэбна-мастацкі дапаможнік “Пленэрная практыка ў вышэйшай архітэктурнай школе”.
