Падводзім вынікі тыдня роднай мовы ў БНТУ

Падводзім вынікі тыдня роднай мовы ў БНТУ

У сераду, 21 лютага 2024 года, ва ўсім свеце прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым з 19 па 25 лютага ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце быў абвешчаны тыдзень роднай мовы. На працягу гэтага часу ў БНТУ праводзіліся тэматычныя лекцыі, творчыя сустрэчы, дыктоўкі, акцыі і флэшмобы.

Тым, як прайшоў тыдзень і што больш за ўсё запомнілася, з намі падзялілася загадчык кафедры «Беларуская і руская мовы» факультэта міжнароднага супрацоўніцтва кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Будзько

На думку Ірыны Уладзіміраўны, самым запамінальным мерапрыемствам тыдня стаў флэшмоб «Чытаем вершы на беларускай мове», у якiм прынялі ўдзел каля 200 студэнтаў розных факультэтаў БНТУ. Моладзь таксама актыўна праяўляла сябе ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў. Так, у рамках заняткаў па дысцыпліне «Беларуская мова: прафесійная лексіка» прагучалі вершы Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх аўтараў. 

– Асобна быў адзначаны паэтычны блок, прысвечаны творчасці Аркадзя Куляшова, якому ў гэтым годзе споўнілася б 110 гадоў са дня нараджэння. Студэнты прачыталі такія вершы паэта, як «Бывай…», «Вяселле», «Млын», «Крылы», «Пра восень», «Аб любві», «Маладосць», «Мне сніўся сон…», «Спакойнага шчасця не зычу нікому», «Чужой любві я не зайздрошчу…» і інш.

У рамках тыдня роднай мовы студэнты БНТУ мелі магчымасць праслухаць тры тэматычныя лекцыі. Адна з іх была прачытана непасрэдна ў Дзень роднай мовы і мела назву «Перачытай радкі кірыліцы прыгожай…». Ірына Уладзіміраўна распавядала пра старажытныя беларускія рукапісы і кнігадрукі, іх лёс і спробы вяртання на Радзіму страчаных гістарычных каштоўнасцей. 

У пятніцу, 23 лютага, студэнтам былі прапанаваныя яшчэ дзве лекцыi. Першая мела назву «І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго"…». Спікерам на сустрэчы выступіла прафесар, доктар філалагічных навук Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціна Мароз.

Валянцiна Канстанцiнаўна расказала аб адметнасцях беларускай мовы, яе фанетычных, марфалагічных і лексічных нюансах, якія надаюць нашай мове такое непаўторнае гучанне і ставяць яе на другое месца ў свеце па мілагучнасці. 

На другой лекцыi пра невядомыя факты стварэння знакамітай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» прысутнiм распавёў старшы выкладчык кафедры «Беларуская і руская мовы» БНТУ, унук Якуба Коласа Канстанцін Міцкевіч.

– На сустрэчы з Канстанцiнам Міхайлавічам Міцкевічам прысутнічалі і замежныя слухачы падрыхтоўчага аддзялення нашага ўніверсітэта. Даведаўшыся напярэдадні, з кім яны будуць сустракацца, яны набылі ў кнігарні некалькі экзэмпляраў выдання «Новай зямлі» і папрасілі Канстанціна Міхайлавіча зрабіць запісы на памяць. Гэта вельмі кранула ўсіх прысутных.

Iрына Будзько таксама падзялілася, што ў творчых сустрэчах прынялі ўдзел каля 150 студэнтаў, супрацоўнікі Навуковай бібліятэкі і іншых структурных падраздзяленняў БНТУ.

У чацвер, 22 лютага, адбыўся дыктант, прызначаны Дню роднай мовы. Старшы выкладчык кафедры «Беларуская і руская мовы», старшыня секцыі метадычнага забеспячэння выкладання беларускай мовы Людміла Гіруцкая для дыктанта абрала тэкст «Роднае слова». Дыктант пісалі прарэктар па выхаваўчай рабоце Цімур Мацюшынец, работнікі факультэтаў і падраздзяленняў нашага ўніверсітэта. Па словах Ірыны Уладзіміраўны, усе прысутныя паказалі вельмі добрае веданне беларускай мовы.

– На працягу тыдня выкладчыкі і студэнты стараліся як мага больш гаварыць па-беларуску, ужываць беларускую мову ў розных камунікатыўных сітуацыях.

На пытання «Ці важна беларуская мова на сучасным этапе для насельніцтва Беларусі, асабліва студэнтаў, і чаму?» Ірына Будзько адказала так:

– На гэтае пытанне хочацца адказаць апошнімі радкамі тэксту «Роднае слова», які быў прапанаваны для дыктанта: «Роднае слова – гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з'яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека». 

Увогуле, святкаванне тыдня роднай мовы прайшло вельмі добра. Студэнты і іншыя ўдзельнікі мерапрыемстваў засталіся вельмі задаволенымі. Мы ўдзячныя Ірыне Уладзіміраўне за падрабязнае прадстаўленне вынікаў мерапрыемстваў тыдня роднай мовы.

Аўтар матэрыялу: Валерыя Баранава, прэс-служба Медыяцэнтра БНТУ
Фота: Арыян Яздані Чэраці, Максім Кубарскі

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
30 июня 2026 17:40
Внимание, абитуриент! Как и где получить сертификаты ЦТ в БНТУ
Получить сертификат можно будет с 1 июля в главном корпусе БНТУ.
30 июня 2026 14:52
Поступай правильно: строительный факультет
Для тех, кто до сих пор размышляет над выбором будущей специальности, продолжаем рассказывать о факультетах БНТУ.
30 июня 2026 12:00
С Днем экономиста!
День экономиста – профессиональный праздник специалистов, деятельность которых является важной составляющей устойчивого развития и процветания страны.
29 июня 2026 21:59
БНТУ и НПЦ Генеральной прокуратуры подписали соглашение о сотрудничестве
Документ о соглашении подписали директор научно-практического центра проблем укрепления законности и правопорядка Генеральной прокуратуры Игорь Мороз и ректор БНТУ Сергей Харитончик.