Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.

Якуб Колас

Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. 

Для даведкі: Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаный на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце 23–24 лютага будзе праходзіць тыдзень роднай мовы. Напрыклад, у чацвер, 23 лютага, пройдзе сустрэча – майстар-клас «Размаўляй са мной па-беларуску» для замежных студэнтаў. Сустрэчу правядзе вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка.

У пятніцу, 24 лютага, для студэнтаў адбудзецца лекцыя-прэзентацыя «Па старонках беларускіх рукапісаў і старадрукаў». Спікерамі выступяць загадчык кафедры «Беларуская і руская мовы» факультэта міжнароднага супрацоўніцтва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Уладзіміраўна Будзько і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – загадчыца аддзела гісторыі беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Вікенцьеўна Палешчук, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка.

Прэс-служба Медыяцэнтра БНТУ

Контент доступен под лицензией Creative Commons Attribution 4.0 License.
Вам будет интересно
Новости Times Все новости
30 июня 2026 17:40
Внимание, абитуриент! Как и где получить сертификаты ЦТ в БНТУ
Получить сертификат можно будет с 1 июля в главном корпусе БНТУ.
30 июня 2026 14:52
Поступай правильно: строительный факультет
Для тех, кто до сих пор размышляет над выбором будущей специальности, продолжаем рассказывать о факультетах БНТУ.
30 июня 2026 12:00
С Днем экономиста!
День экономиста – профессиональный праздник специалистов, деятельность которых является важной составляющей устойчивого развития и процветания страны.
29 июня 2026 21:59
БНТУ и НПЦ Генеральной прокуратуры подписали соглашение о сотрудничестве
Документ о соглашении подписали директор научно-практического центра проблем укрепления законности и правопорядка Генеральной прокуратуры Игорь Мороз и ректор БНТУ Сергей Харитончик.